Вадвіч (герб)
«Вадвіч» (па-польску: Wadwicz) — прыватны шляхецкі герб, якім карысталіся больш за 36 родаў Польшчы і Вялікага княства Літоўскага.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Шчыт вэртыкальна падзелены на 2 часткі. У левым чырвоным полі знаходзіцца срэбная стронга, а ў правым срэбным полі — чырвоная стронга. Клейнод — над прылбіцай з каронай 5 страўсавых пёраў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вядомы зь сярэдзіны XV стагодзьдзя. Пашыраўся ў Вялікім княстве Літоўскім пасьля Гарадзелькай уніі 1413 року.
Роды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Адамовічы, Адамкевічы, Адамковічы, Акушковічы, Анґліцкія, Анцэвічы, Барэйшы, Боскія, Вадвічы, Вандаловічы, Віруловічы, Воўчакі, Вэнславовічы, Вэнслаўскія, Вэнцлавовічы, Вэнцлаўскія, Камянецкія, Ладзяты, Лойбы, Мандыгерты, Мандыгірды, Мантыгерды, Мандыгірдавічы, Манкерскія, Мантыгірдавічы, Матыашэвічы, Монгірды, Мэнжыкі, Надажынскія, Нарушэвічы, Рашкевічы, Роскі, Роскія, Станкевічы, Станкоўскія, Станькоўскія.
На манэтах
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Герб зьмяшчаў падскарбі вялікі літоўскі Крыштап Нарушэвіч у 1618—1631 гадах на манэтах ВКЛ. Двупенязь — 1620, 1621. Шэляг — 1618—1627, грош — 1625—1627, палтарак — 1619, 1620, 5 дукатаў — 1621, 1622, партугал (10 дукатаў) — 1621, 1622.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4