Ігнаці Завіша

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Ігнаці Завіша
Ігнаці Завіша. Невядомы мастак, 1732
Ігнаці Завіша. Невядомы мастак, 1732
Herb Łabędź 1.svg
Герб «Лебедзь»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1690
Памёр 16 жніўня 1738
Род Завішы
Бацькі Крыштап Станіслаў Завіша
Тэрэза з Тышкевічаў
Жонка Марцыбэла з Агінскіх

Ігна́ці Заві́ша (каля 1690 — 16 жніўня 1738) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Мечнік1730) і падкаморы вялікі літоўскі1734), маршалак надворны літоўскі1736); генэрал-маёр літоўскай кавалерыі.

Трымаў Менскае, Чачэрскае, Хаславіцкае, Сумілішкаўкае і Інтурскае староствы[1]. Граф на Бакштах, Бярдычаве і Завішыне. Кавалер ордэна Белага арла (1734)[2].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадстаўнік шляхецкага роду Завішаў гербу «Лебедзь», сын Крыштапа Станіслава, ваяводы менскага, і Тэрэзы з Тышкевічаў.

Служыў у войску Вялікага Княства Літоўскага. У 1732 заснаваў базылянскі манастыр у Малых Лядах[3], апекваўся ім[4].

Ажаніўся ў 1727 з Марцыбэлай, дачкой ваяводы віленскага Казімера Дамініка Агінскага. Не пакінуў нашчадкаў[5], а ягоныя маёнткі засталіся ў руках удавы[6].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Насевіч В. Завішы // ВКЛ. Энцыкл. Т. 1. — Менск, 2005. С. 639.
  2. ^ Kawalerowie i statuty Orderu Orła Białego 1705—2008. — Warszawa, 2008.
  3. ^ Ярашэвіч А. Беззаганнае зачацце // «Наша Вера», № 4 (30), 2004.
  4. ^ Марозава С. Уніяцкая царква ў этнакультурным развіцці Беларусі (1596—1839 гады). — Гродна: ГрДУ, 2001.
  5. ^ Насевіч В. Завішы // ЭГБ. Т. 3. — Менск, 1996. С. 394.
  6. ^ Насевіч В. Тэрыторыя Чэрвеньскага раёна ў перыяд феадалізму // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на / Уклад.: Г. М. Аўласенка, З. І. Малейка. — Менск: БЕЛТА, 2000.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]