Мікалай Крыштап Халецкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Мікалай Крыштап Халецкі
Maryja Eleanora, Mikałaj Kryštap Chaleckija. Марыя Элеанора, Мікалай Крыштап Халецкія.jpg
POL COA Chalecki.svg
Герб «Халецкі»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1589
Памёр 7 красавіка 1653
Род Халецкія
Бацькі Дзьмітры Халецкі
Рэгінf з Дыбоўскіх
Дзейнасьць вайсковец і палітык

Мікалай Крыштап Халецкі (каля 1589 — 7 красавіка 1653[2]) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Мечнік вялікі літоўскі (16151650), ваявода наваградзкі1650)[3]. Трымаў Алькеніцкае, Ляйпунскае, Аліцкае староствы.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сужэнцы Марыя Элеанора і Мікалай Крыштап Халецкія. Невядомы мастак, XVII ст.

З шляхецкага роду Халецкіх, сын Дзьмітрыя, падскарбія вялікага літоўскага, і Рэгіны з Дыбоўскіх.

Навучаўся ў Вільні, працягнуў атрыманьне адукацыі ў Лёвэне (Галяндыя) і парыскай Сарбоне, дзе атрымаў «вянок мудрасьці» («Laurea Corona Sapientiae») і званьне «Vertex Liberalium Artium» за дасягненьне дасканаласьці ў вольных навуках. Тамака ж, у сталіцы Францыі, апублікаваў свой першы твор — панэгірык у гонар Яна Замойскага.

Каралеўскі дваранін. 18 разоў абіраўся паслом на соймы.

Удзельнічаў у войнах супраць Швэцыі (16171618), калі пры штурме Парнава прабіўся да ягоных муроў і першым узарваў пэтарду[4], і Маскоўскай дзяржавы (16091618). У Алькеніках трымаў кузьню і пушкарню, якія забясьпечвалі зброяй войска Вялікага Княства Літоўскага[5].

Асноўныя творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтар шэрагу твораў, у тым ліку:

  • Alegorie (1618);
  • Binarius Chalecianus sive duo manipuli liliorum (1642).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Early Modern Letters Online
  2. ^ Уладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта. Халецкія // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 711.
  3. ^ Уладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта. Халецкія // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 712.
  4. ^ Г. Галенчанка. Развіццё шляхецкай дэмакратыі ў Вялікім княстве Літоўскім у ХVІ—ХVІІІ ст. // «Герольд Litherland» № 3—4 (7—8). С. 87—102.
  5. ^ Oskar Halecki. Mikołaj Krzysztof Chalecki // Polski Słownik Biograficzny. T. III. — Kraków, 1937. S. 251—252.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]