Павал Сапега (памёр у 1579)
![]() Павал Сапега | |
Герб «Ліс» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1490 |
Памёр | 1579 |
Пахаваны | |
Род | Сапегі |
Бацькі | Іван Сапега Ганна з Хадкевічаў[d][1] |
Жонка | Алена з Гальшанскіх Аляксандра з Хадкевічаў |
Дзеці | ад 1-га шлюбу: Аляксандар, Мікалай, Багдан, Багдана, Марына ад 2-га шлюбу:Андрэй, Васіліса, Раіна, Марына |
Павал Сапега (каля 1490—1579) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Дзяржаўца браслаўскі (1517—1547), маршалак гаспадарскі (1519—1557), ваявода падляскі (1556—1558) і наваградзкі (з 1588)[2].
Па сьмерці бацькі атрымаў Кодань і ваколіцы.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
З коданскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Івана і яго першай жонкі. Меў брата Пятра. Навучаўся ў Кракаўскім унівэрсытэце.
Удзельнічаў у вайне з Маскоўскай дзяржавай у 1534—1535 роках, Інфлянцкай вайне (1558—1582) у 1561 року[3]. У 1549 року праводзіў перамовы ад імя вялікага князя з маскоўскім пасольствам у справе падаўжэньня замірэньня.
Браў удзел у васьмі соймах цягам 1559—1568 рокаў. Быў супраціўнікам Люблінскай уніі, аднак акт уніі падпісаў. Вызнаваў праваслаўе, у пэўны час жыцьця — кальвінізм.
Упершыню ажаніўся з Аленай Гальшанскай, зь якой меў сыноў Аляксандра, Мікалая і Багдана, а таксама дачок Багдану і Марыну. Другі раз пабраўся шлюбам з Аляксандрай Хадкевіч, зь якой меў сына Андрэя, а таксама дачок Васілісу, Раіну і Марыну. Пахавалі П. Сапегу ў царкве Сьв. Тройцы ў Вільні[4].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
- ^ Анатоль Грыцкевіч. Сапегі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 547.
- ^ Анатоль Грыцкевіч. Сапегі // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1.
- ^ Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 164.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Павал Сапега (памёр у 1579) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў