Юры Пац
Выгляд
Герб «Газдава» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | невядома |
Памёр | 1505 |
Род | Пацы |
Бацькі | Пац Доўкшавіч |
Жонка | Фядора з Рагатынскіх |
Дзеці | Мікалай |
Юры Пац (Пацавіч; ? — 1505) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак гаспадарскі (1480—1492), ваявода кіеўскі (1486—1492), намесьнік наваградзкі (1492—1496) і полацкі (1496—1501).
Валодаў маёнткамі ў Лідзкім і Берасьцейскім паветах[1]. Трымаў Мерацкае (1505) і Ковенскае (1481) староствы.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадстаўнік шляхецкага роду Пацаў гербу «Газдава», сын Паца Доўкшавіча, праўдападобнага пачынальніка роду.
Ажаніўся зь Фядорай Рагатынскай (у каталіцтве Соф’я), удавой князя кобрынскага, меў адзінага сына Мікалая. Фядора потым выйшла за Мікалая Радзівіла «Старога»[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Анатоль Грыцкевіч. Пацы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 422.
- ^ Pacowie Праверана 4 ліпеня 2012 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0