Стэфан Тызэнгаўз
Выгляд
Герб «Буйвал І» | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | XVII стагодзьдзе |
| Памёр | 28 лютага 1708 |
| Род | Тызэнгаўзы |
| Бацькі | Вільгельм Тызэнгаўз Кацярына зь Цяхомскіх |
| Жонка | Барбара з Шэметаў |
| Дзеці | Ян Стэфан, Юрый, Міхал Бэнэдыкт, Станіслаў, Вільгельм |
Стэфан Тызэнгаўз (? — 28 лютага 1708) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падстолі (1687) і кухмістар вялікі літоўскі (1687—1689), ваявода наваградзкі (з 1689).
Трымаў Купішкаўскае і Дыяменцкае староствы[1].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прадстаўнік шляхецкага роду Тызэнгаўзаў гербу «Буйвал», сын Вільгельма, старосты купішкаўскага, і Кацярыны зь Цяхомскіх.
Ажаніўся з Барбарай, дачкой слонімскага падкаморага Габрыэля Шэмета. У шлюбе меў сыноў Яна Стэфана, Юрыя, Міхала Бэнэдыкта, Станіслава, Вільгельма.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Вяроўкін-Шэлюта У. Тызенгаўзы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 679.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0