Юзэф Сцыпіён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Юзэф Сцыпіён
POL COA Scypio.svg
Герб «Сцыпіён»
Асабістыя зьвесткі
Памёр да 9 чэрвеня 1743
Род Сцыпіёны
Бацькі Ян Сцыпіён
Тэрэза зь Юзэфовічаў-Глябіцкіх
Жонка
Дзеці
  • ад першага шлюбу: Станіслаў, Ігнаці, Ганна, Магдалена, Тэрэза
  • ад другога шлюбу:
    Ксавэры Мікалай
Дзейнасьць палітык
Рэгаліі
Ордэн Белага арла

Ю́зэф Сцыпіё́н (Юзэф Сцыпіё дэль Кампа; ? — да 9 чэрвеня 1743) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак дворны літоўскі (з 1739).

У 1718 з дазволу караля і вялікага князя Аўгуста Моцнага атрымаў ад бацькі вёску Горні, у 1735 — Кульбакі, у 1736 — Борці і Пуршчы ў Лідзкім павеце. Апроча таго, ад бацькі меў Шчучынак, Балотна, Палубнікі, Сукурчы ў Лідзкім павеце і Канюхі ў Ваўкавыскім павеце. Па сьмерці першай жонкі (1739) завалодаў усёй спадчынай Фірлеяў ў Люблінскім і Рускім ваяводзтвах, у тым ліку юрыдыкай у Любліне. Трымаў Лідзкае староства (з 1720[1]). Кавалер Ордэна Белага Арла (1742).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадстаўнік шляхецкага роду Сцыпіёнаў гербу ўласнага, сын Яна, кашталяна смаленскага, і Тэрэзы з Юзэфовічаў-Глябіцкіх. Адзіны іхны сын, што дасягнуў паўналецьця.

Быў дэпутатам Галоўнага Трыбуналу ў 1717. Неаднаразова абіраўся паслом на сойм — ад Лідзкага павету, Смаленскага ваяводзтва і Інфлянтаў. На соймах 1729, 1730 і 1733 спрабаваў атрымаць пасаду маршалка, але беспасьпяхова.

Некалькі разоў выконваў замежныя місіі. Вёў перамовы з папскім нунцыем (1724), працаваў у камісіі датычна справаў Курляндыі (1727). Ня здолеў атрымаць пасаду кашталяна троцкага, чаму перашкодзіў падканцлер Міхал Фрыдэрык Чартарыйскі.

Значна палепшыў маёмасны і дынастычны стан роду. Першы раз ажаніўся ў 1728 зь Веранікай, дачкой кашталяна каменскага Андрэя Фірлея. Па сьмерці ў 1730 ейнага брата Якуба Вераніка зрабілася адзіным нашчадкам усёй маёмасьці роду, якая такім чынам трапіла да Сцыпіёнаў. Дзякуючы сваім багацьцям рабіў вялікія ахвяраваньні кляштарам піяраў у Шчучыне і Вярэнаве, дамініканаў у Канюхах. Падтрымаў сваю маці ў заснаваньні ў Шчучыне кляштару сясьцёр міласэрнасьці (1742). Другі раз узяў шлюб у 1740 з Тэрэзай Барбарай, дачкой ваяводы наваградзскага Мікалая Фаўстына Радзівіла[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Пазднякоў П. Сцыпіёны // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 648.
  2. ^ Данскіх С. Шляхта італьянскага паходжання ў Лідскім павеце ВКЛ: пытанні рэцэпцыі і асіміляцыі // «Герольд Litherland» № 17, 2006. С. 57—68.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]