Нікаляс Мадура
Нікаляс Мадура | |
Прэзыдэнт Рэспублікі Вэнэсуэла | |
---|---|
19 красавіка 2013 — цяперашні час | |
Папярэднік: | Уга Чавэс |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
23 лістапада 1962[1][2] (61 год) |
Партыя: | Адзіная сацыялістычная партыя Вэнэсуэлы(en) |
Сужэнец: | Сылія Флёрэс |
Дзеці: | Нікаляс Мадура Гуэра[d] |
Узнагароды: | |
Нікаля́с Маду́ра Мо́рас (па-гішпанску: Nicolás Maduro Moros; нарадзіўся 23 ліпеня 1962 году, Каракас, Вэнэсуэла) — вэнэсуэльскі палітычны дзяяч. З 9 жніўня 2006 году займаў пасаду міністра замежных справаў Вэнэсуэлы. У кастрычніку 2012 году стаў віцэ-прэзыдэнтам Вэнэсуэлы, захаваўшы за сабой пасаду міністра замежных справаў. З 5 сакавіка 2013 году, пасьля сьмерці Уга Чавэса, выконваў абавязкі прэзыдэнта Вэнэсуэлы. 14 красавіка 2013 году абраны прэзыдэнтам Вэнэсуэлы, заступіў на пасаду 19 красавіка.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Працуючы кіроўцам, сваю палітычную кар’еру пачынаў як неафіцыйны сябра прафсаюзу, які прадстаўляў працоўных каракаскага мэтро ў 1970-х і 1980-х. У васьмідзясятых скончыў ліцэй Авалі і грамадзкую сярэднюю школу на захад ад Каракасу. Ён лічыцца адным з заснавальнікаў Руху за V рэспубліку і як актывіст, які адыграў важную ролю ў вызваленьні Ўга Чавэса і прэзыдэнцкай кампаніі апошняга ў 1998 годзе.
Пазьней ён абіраўся ад РПР (Руху «Пятая рэспубліка») у вэнэсуэльскую палату дэпутатаў у 1998 годзе, у Нацыянальны Ўстаноўчы сход у 1999 годзе, у Нацыянальны сход у 2000 і 2005 гадах, прадстаўляючы сталічны раён. Быў абраны сьпікерам парлямэнту, нягледзячы на тое, што ў яго не было дыплёму аб фармальнай вышэйшай адукацыі. На сваёй пасадзе ён заставаўся ў 2005 і першай палове 2006 гадоў.
Жанаты на Сыліі Флёрэс, якая зьяўляецца вядомым левым палітыкам (спачатку ў Руху «Пятая рэспубліка», потым у Адзінай сацыялістычнай партыі Вэнэсуэлы). Яна зьмяніла мужа на пасадзе сьпікера заканадаўчага органу.
Другі тэрмін
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]20 траўня 2018 году ў Вэнэсуэле адбыліся пазачарговыя прэзыдэнцкія выбары. Згодна афіцыйным дадзеным Мадура перамог на іх, набраўшы 67,8% галасоў. Выбары выклікалі пратэст з боку большасьці краінаў Захаду, а таксама Лацінскай Амэрыкі. Чатырнаццаць краінаў, уключаючы Аргентыну, Бразылію і Канаду, адклікалі сваіх паслоў з Каракаса ў знак пратэсту супраць вынікаў выбараў. Па той жа прычыне ЗША наклалі на Вэнэсуэлу дадатковыя эканамічныя санкцыі. Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заклікаў да правядзеньня новых выбараў і спыненьня рэпрэсій у Вэнэсуэле. Акрамя Расеі, вынікі выбараў прызналі таксама Эль-Сальвадор, Куба і Кітай[6]..
4 жніўня 2018 г. на Мадура было зьдзейсьнены няўдалы замах з выкарыстаньнем БПЛА, да якіх была прымацаваная выбухоўка C4. У спробе замаху на прэзыдэнта падазраюцца шэраг ультраправых груповак і ўрад суседняй Калюмбіі[7].
15 жніўня 2018 гадоў ў кангрэсе Калюмбіі ў Багаце самаабвешчаны «Вярхоўны суд Вэнэсуэлы ў выгнаньні» прысудзіў прэзыдэнта да 18 гадоў і трох месяцаў зьняволеньня ў турме Рамо Вэрдэ пад Каракасам па абвінавачваньні ў карупцыі і атрыманьні хабару на суму 35 млн даляраў ад бразыльскага будаўнічага канглямэрату Адэбрэхт, Таксама яму прызначаны штраф на суму 25 млн даляраў[8][9].
4 студзеня 2019 году краіны «Групы Лімы» заявілі аб непрызнаньні новага прэзыдэнцкага тэрміну Мадуры. Прадстаўнікі Аргентыны, Бразыліі, Гаяны, Гватэмалы, Гандурасу, Канады, Калюмбіі, Коста-Рыкі, Панамы, Парагваю, Пэру, Сэнт-Люсіі і Чылі падпісалі адпаведны дакумэнт.
10 студзеня 2019 адбылася інаўгурацыя Мадуры[10], які афіцыйна стаў прэзыдэнтам Вэнэсуэлы ў другі раз. З-за супрацьстаяньня з апазыцыяй Мадура прысягаў у вэнэсуэльскім Вярхоўным судзе, а не ў Нацыянальнай асамблеі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Nicolás Maduro Moros // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б Nicolas Maduro // Munzinger Personen (ням.)
- ^ а б в кніга
- ^ Wallenfeldt J. Nicolás Maduro // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ The Guardian.com, The Guardian (анг.) — 1999. — ISSN 1756-3224; 1354-4322
- ^ «Venezuela election: Fourteen ambassadors recalled after Maduro win»
- ^ В Венесуэле обвинили правые силы в покушении на Мадуро, РИА
- ^ ВС Венесуэлы в изгнании приговорил Мадуро к 18 годам тюрьмы, пишут СМИ (рас.) РИА Новости Праверана 2018-08-17 г.
- ^ Deutsche Welle (www.dw.com) (16.08.2018) «Верховный суд Венесуэлы в изгнании» приговорил Мадуро к 18 годам тюрьмы. DW.COM. Праверана 2018-08-17 г.
- ^ Nicolás Maduro (2019-01-10) #EnVivo | Juramento como Presidente Constitucional para el periodo 2019–2025, en compañía del pueblo venezolano y las delegaciones de Alto Nivel, de los pueblos y gobiernos del mundo.https://www.pscp.tv/w/1nAJEyMozVoJL. @NicolasMaduro. Праверана 2019-01-10 г.