Каракас
| Каракас гішп. Caracas | |||||
| Населены пункт | |||||
Панарама гораду ад Вайсковага шпіталю | |||||
| |||||
| Краіна | Вэнэсуэла | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Рэгіён | Сталічная акруга | ||||
| Дата заснаваньня | 25 чэрвеня 1567 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Кіраўнік адміністрацыі | Helen Fernández[d] і Alí Mansour Landaeta[d] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 1930 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 900 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 10°30′ пн. ш. 66°55′ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 3 051 000 чал. (2009) | ||||
| Этнахаронімы | Caraquenian, Karakasano, Caracassienne[1], Caraquègne[1], Caraquègne, Caracassien[1], carachegno, Caracaščan і Caracaščanka | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 0212 | ||||
| Паштовы індэкс | 1010-A | ||||
| Сайт | gdc.gob.ve | ||||
| Каракас на мапе Вэнэсуэлы Каракас | |||||
Каракас (па-гішпанску: Caracas) — сталіца Вэнэсуэлы. Насельніцтва на 2009 год складала 3 051 000 жыхары. Зьяўляецца галоўным эканамічным, фінансавым і культурным цэнтрам краіны. Таксама найбуйнейшы транспартны вузел Вэнэсуэлы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Заснаваны 25 ліпеня 1567 (дзень сьв. Яга) гішпанцамі на месцы спаленага пасяленьня індэйцаў племя каракас, адсюль поўная назва: Santiago de León de Caracas. У XVI—XVII стагодзьдзях на горад нападалі піраты. Ад 1577 рэзыдэнцыя гішпанскага губэрнатара, з 1777 сталіца генэрал-капітанства Вэнэсуэла. Ад 1810 цэнтар барацьбы за незалежнасьць краіны, ад 1811 яе сталіца (акрамя 1812—1824, калі горад адбілі гішпанскія каралеўскія войскі). У 1853—1863 баявыя дзеяньні ў горадзе паміж прыхільнікамі кансэрватараў і лібэралаў. Ад 1870-х праводзіцца перапляніроўка старых і будаўніцтва новых кварталаў. У 20 ст. пачалося хуткае эканамічнае разьвіцьцё гораду.
Прыродныя ўмовы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Знаходзіцца ў горнай даліне Карыбскіх Андаў на вышыні 900—1000 м над узроўнем мора, за 13—14 км ад узьбярэжжа Карыбскага мора. Клімат вільготны, субэкватарыяльны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня +19 градусаў, а ліпеня +21 градус. Ападкаў на год выпадае 820 мм. З траўня па лістапад — сэзон дажджоў. Са сьнежня па травень над Каракасам пануюць антыцыклёны, усталёўваецца сухое надвор’е. Горад знаходзіцца ў зоне павышанай сэйсьмічнай актыўнасьці, неаднаразова зьнішчаўся землятрусамі (1812, 1900, 1967).
У навакольлі пераважае расьліннасьць парама (высокагорных лугоў) і ўмераных лясоў. З жывёл на схілах Карыбскіх Андаў водзяцца ягуар, пума, ацэлот, выдра, малпы, нутрыі, тапіры, сьвінкавыя.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У эканоміцы гораду пераважае доля паслуг (больш за 90%). Прамысловасьць: харчовая, тэкстыльная, швейная, гарбарна-абутковая, хімічная, фармацэўтычная, нафтаперапрацоўчая, цэлюлёзна-папяровая, машынабудаўнічая (у т. л. зборка аўтамабіляў), шкляная, цэмэнтная. У Каракасе разьмешчаны штаб-кватэры Petroleos de Venezuela (PDVSA), шэрагу іншых вэнэсуэльскіх кампаніяў. Працуе Фондавая біржа Каракасу.
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнародны аэрапорт Майкетыя (Maiquetia, Simón Bolívar International Airport). Марскі аванпорт Каракасу на Карыбскім моры — Ла-Гуайра.
З 1983 працуе мэтрапалітэн (на 2014 год — чатыры лініі з 48 станцыямі). Асноўны сродак грамадзкага транспарту — аўтобус.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Каракас — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў