Бесьпілётнік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Выстава марскіх бесьпілётнікаў 2005 году (Штат Мэрылэнд, ЗША)
Расійскі грузавы бесьпілётнік ВРТ-300

Бесьпілётнік — лятак, кіраваны зь зямлі або іншага траспарту пры дапамозе бартавога кампутара або пульту кіраваньня пілётам. У 1935 г. першую іх вытворчасьць пачаў ангельскі актор Рэджынальд Дэні.

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У лютым 2011 г. Фізыка-тэхнічны інстытут Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пачаў першую сэрыйную вытворчасьць звышлёгкіх бесьпілётнікаў «Бусел», «Скат» і «Стрыж» вагой ад 2,5 да 10 кг з практычнай стольлю да 3 тыс. мэтраў і хуткасьцю ад 50 да 100 км/г. Працягласьць іх палёту складала каля гадзіны. Прызначаліся для нагляду для прадказаньня надзвычайных здарэньняў, нагляду за дзяржаўнай мяжой і дарожным рухам, атмасфэрных і мэтэаназіраньняў, агляду стану навакольнага асяродзьдзя, прадухіленьня незаконнай высечкі лесу і браканьерства[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]