Макгвэтсі Масысі
Макгвэтсі Масысі | |
з 1 красавіка 2018 | |
Папярэднік | Ен Кхама[d] |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
21 ліпеня 1962 (62 гады) |
Партыя: | |
Сужэнец: | Нэо Масысі[d][1] |
Бацька: | Эдысан Масысі[d] |
Адукацыя: | |
Маґвэтсі Масысі (нар. 21 ліпеня 1961[2]) — дзейны прэзыдэнт Батсваны з 2018, віцэ-прэзыдэнт Батсваны з 2014 па 2018, сябра Нацыянальнай асамблеі Батсваны з 2009 па 2018 рок.
Ранішняе жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Маґвэтсі Масысі — сын Эдысана Масысі (1921—2003), даўгачасовы дэпутат Машупы і шматразовы чалец кабінэту Батсваны[3]. Маленства Масысі прайшло ў Габаронэ, дзе ён вучыўся ў Тарнхільскай пачатковай школе і школе Мары-А-Пула[4]. Адзін зь ягоных трох братоў, Тшаланґ, быў дэпутатам Франсыстаўну, а іншы — жаўнерскі гэнерал. Таксама ў яго ё сястра, Пады[5]. У школе спаборнічаў ў футболе і тэнісе, але нарэсьце выявіў, што акторскае майстэрства — ягонае пакліканьне. Здымаўся ў некаторых паўднёваафрыканскіх фільмах[6]. Масысі стаў настаўнікам грамадазнаўства ў сярэдняй школе пасля сканчэньня Ўнівэрсытэту Батсваны ў 1984 годзе па анґельскай мове і гісторыі. Выкладаў ў Мманаанскай сярэдняй школе ў вёсцы Машупа, пакуль не перайшоў ва Ўнівэрсытэт Батсваны ў 1987 як спэцыяліст паводле распрацоўкі вучэбных праграмаў. У 1989 наведаў Флорыдзкі дзяржаўны ўнівэрсытэт для атрыманьня адукацыі майстра па грамадазнаўству. У той жа час быў ўладкаваны на працу ў Дзіцячы фонд ААН.
Палітычная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Масысі беспаспяхова дабіваўся вылучэньня ад кіруючай Дэмакратычнай партыі Батсваны балатавацца ў Машупаўскай выбарнай акрузе на ўсеагульных выбарах 2004, але змог дамагчыся гэтай пасады на ўсеагульных выбарах 2009. Ён быў прызначаны памагатым міністара па справах прэзыдэнта і дзяржаўным кіраваньні ў кастрычніку 2009 года[7]. Масысі стаў міністарам адукацыі і развіцьця навыкаў напрыканцы красавіку 2014. Быў пераабраны на месца ў парлямэнце ў 2014[8]. Быў зроблены віцэ-прэзыдэнтам Батсваны дзейным на той час прэзыдэнтам Енам Кхамам.
Ен Кхама таксама падтрымаў Масысі ў якасьці канцлера ўнівэрсытэту Батсваны 5 ліпеня 2017.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://en.wikipedia.org/wiki/Mokgweetsi_Masisi#:~:text=Mokgweetsi%20Eric%20Keabetswe%20Masisi%20(born,2014%20to%201%20April%202018.
- ^ https://www.dw.com/en/botswana-mokgweetsi-masisi-takes-over-presidency-amid-opposition-resurgence/a-43206610
- ^ Новы прэзыдэнт Батсваны — Маґвэтсі Масысі — Хто ён такі? Times & Guardian, 3 красавіка 2018 р.
- ^ Новы прэзыдэнт Батсваны — Маґвэтсі Масысі — Хто ён такі? Times & Guardian, 3 красавіка 2018 р.
- ^ Новы прэзыдэнт Батсваны — Маґвэтсі Масысі — Хто ён такі? Times & Guardian, 3 красавіка 2018 р.
- ^ Новы прэзыдэнт Батсваны — Маґвэтсі Масысі — Хто ён такі? Times & Guardian, 3 красавіка 2018 р.
- ^ Маґвэтсі Масысі (1962-) Біяграфія. BlackPast, 2022 р.
- ^ https://web.archive.org/web/20180401113831/http://www.xinhuanet.com/english/2018-04/01/c_137081027.htm
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|