Кімбарт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Gimbert
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Gimmo + Bert
Іншыя формы
Варыянт(ы) Кімбэрт, Генбарт
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Кімбарт»

Кімбарт (Кімбэрт, Генбарт)  — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Гімбэрт, Гінбэрт або Кінбард (Gimbert, Ginbert[1], Kinbardus[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -гін- (-ген-, -кін-) (імёны ліцьвінаў Гендрута, Кімунд, Менгін; германскія імёны Genedrudis, Ginmund, Mennigen) паходзіць ад гоцкага gin- 'пачатак'[4] (гоцкае *ginnan, германскае *gennan 'пачынаць'[5]), а аснова -берт- (-бэрт-, -барт-) (імёны ліцьвінаў Зыбарт, Кібарт, Любарт; германскія імёны Siebart, Kibart, Lubert) — ад германскага berhta 'яркі'[6].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Gimbertus[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Kimborczyszki (1744 год)[8]; wioski… Kimberciszki (1782—1783 гады)[9].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кімбарты (Kimbort) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні і Віленскага павету[10].

Кімбартовічы (Kimbortowicz) гербу Мурдэліё — літоўскі шляхецкі род[11].

Гембарты (Gembart) і Генбарты (Gębart) гербу Ястрабец — шляхецкія роды Рэчы Паспалітай[12], у тым ліку зь Пінскага павету[13].

На гістарычнай Браслаўшчыне існуе вёска Кімбарцішкі.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ferguson R. The Teutonic Name-system Applied to the Family Names of France, England, & Germany. — London, 1864. P. 48.
  2. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 109.
  3. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 642.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  5. ^ G // Köbler G. Gotisches Wörterbuch. 4. Aufl, 2014.
  6. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 16.
  7. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 70.
  8. ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
  9. ^ Breslaujos dekanato vizitacija 1782—1783 m. Fontes Historiae Lituaniae, vol. VII. — Vilnius, 2008. P. 246.
  10. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 569.
  11. ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 3. — Rzeszów, 2001. S. 288.
  12. ^ Gajl T. Herby Szlacheckie Rzeczypospolitej Obojga Narodow. — Gdańsk, 2003. S. 272.
  13. ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 5. — Warszawa, 1936. S. 273.