Люберцішкі
| Люберцішкі лац. Lubierciški лет. Liubartiškės | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Летува |
|---|---|
| Павет | Аліцкі |
| Раён | Аліцкі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°29′09,60″ пн. ш. 24°20′56,40″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць |
|
| Люберцішкі на мапе Летувы Люберцішкі | |
Люберцішкі, Ліберцішкі (лет. Liubartiškės) — вёска ў Летуве, каля ракі Вопсы. Уваходзяць у склад Бутрыманцкага староства Аліцкага раёну Аліцкага павету.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Германскае паходжаньне імя Любарт (Lubart, Lubert) сьцьвяржаецца ў этымалягічным слоўніку старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзеным Польскай акадэміяй навук[1].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[2], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[3]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[4].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1905 год — 7 чалавек у фальварку Люберцішках і 7 чалавек у засьценку Ліберцішках[5]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 159.
- ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
- ^ Виленская губерния: полный список населенных мест со статистическими данными о каждом поселении. — Вильна, 1905. С. 311.