Перайсьці да зьместу

Еўнут

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Яўнут»)
Еўнут
лац. Jeŭnut
Еўнут (уяўны партрэт)
вялікі князь літоўскі
1341 — 1345
Папярэднік Гедзімін
Наступнік Альгерд
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1301(1301)
Памёр па 1366
Бацька Гедзімін
Маці Еўна Полацкая

Еўнут[1] Гедзімінавіч (Яўнут[2], у праваслаўі Іван; 1301 — па 1366) — вялікі князь літоўскі (1341—1345). Пачынальнік роду князёў Заслаўскіх.

Еўнат, пазьней Аўнот (Eunat, Aunot[3]) — імя германскага паходжаньня[4][3]. Іменная аснова аўн- (еўн-) ёсьць пашыранай суфіксам з элемэнтам -н- (-n-) асновай еў- (аў-)[5], якая паходзіць ад гоцкага aiws 'час, эпоха' або стараверхненямецкага ewi, eo 'закон'[6][7].

З апавяданьня Раўданскага рукапісу можна зразумець, што Еўнут быў названы ад імя сваёй маці Еўны Полацкай, як і Альгерд — ад імя сваёй маці Вольгі.

Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: Оже я князь Еоунутий, и Кистютии, и Любарть (1352 год)[8]; ducis Jawnutonis (14 жніўня 1358 году)[9]; vnd treib Jawnuten dorvs (Jawnut; Мэмарыял Вітаўта, 1390 год)[10]; Iwenynti, Jewynthi[a] або Евнутіи[b] (Летапісец вялікіх князёў літоўскіх); Евнутій (Наўгародзкі чацьверты летапіс)[11]; Евнутей (Сафійскі першы летапіс)[12]; Евнутей Гедимановичь[13] (Ніканаўскі летапіс); Евнут (Хроніка літоўская і жамойцкая)[14].

Паводле Раўданскага рукапісу, Еўнут нарадзіўся ў 1301 годзе і быў другім сынам Гедзіміна ад трэцяй жонкі Еўны Полацкай. Атрымаў ад бацькі ва ўдзел Ашмяны, Браслаў і Вількамір. Паводле тэстамэнту Гедзіміна, стаў вялікім князем па ягонай сьмерці ў канцы 1341 году. Знайшоў падтрымку толькі ў вялікай княгіні Еўны і брата князя пінскага Нарымонта, большасьць братоў ігнаравалі яго і праводзілі самастойную палітыку.

Па сьмерці ў 1345 годзе Еўны Альгерд і Кейстут учынілі супраць Еўнута змову, у выніку чаго ён трапіў у палон[15]. Пазьней Еўнут уцёк з-пад варты і праз Смаленск прыбыў у Маскву да свайго швагра Сямёна Гордага, дзе прыняў праваслаўе. Быў першым князем-уцекачом, які шукаў падтрымку ў Маскве.

У 1347 годзе замірыўся з братамі, вярнуўся і атрымаў ва ўдзел Заслаўскае княства, у склад якога некаторы час уваходзіў Менск[2].

Папярэднік
Гедзімін
Вялікі князь літоўскі
1341—1345
Наступнік
Альгерд
  1. ↑ Нарысы гісторыі Беларусі» ў 2-х частках. Ч. 1. — Мінск, 1994. С. 485.
  2. 1 2 Грыцкевіч А. Яўнут // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 786.
  3. 1 2 Aunot Nachname — Herkunft und Bedeutung des Nachnamens, MyHeritage
  4. ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 490.
  5. ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 207.
  6. ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 49—50.
  7. ↑ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 86.
  8. ↑ Грамоти XIV ст. — Київ, 1974. С. 30.
  9. ↑ Kodeks dyplomatyczny Księstwa Mazowieckiego. — Warszawa, 1863. S. 73.
  10. ↑ Лицкевич О. В. «Летописец великих князей литовских» и «Повесть о Подолье»: опыт комплексного критического разбора. — СПб., 2019. С. 263.
  11. ↑ ПСРЛ. Т. 4. — СПб., 1848. С. 57, 72.
  12. ↑ ПСРЛ. Т. 5. — СПб., 1851. С. 224, 235.
  13. ↑ ПСРЛ. Т. 10. — СПб., 1885. С. 216.
  14. ↑ ПСРЛ. Т. 32. — М., 1975. С. 41—42.
  15. ↑ Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 46.