Смалянскі замак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Помнік абарончай і грамадзянскай архітэктуры
Смалянскі замак
Белы Ковель
Белы Ковель
Краіна Беларусь
Вёска Смаляны
Каардынаты 54°36′05.06″ пн. ш. 30°03′15.30″ у. д. / 54.6014056° пн. ш. 30.05425° у. д. / 54.6014056; 30.05425Каардынаты: 54°36′05.06″ пн. ш. 30°03′15.30″ у. д. / 54.6014056° пн. ш. 30.05425° у. д. / 54.6014056; 30.05425
Заснавальнік Сымон Самуэль Сангушка
Дата заснаваньня XVII ст.
Статус Ахоўная зона
Смалянскі замак на мапе Беларусі
Смалянскі замак
Смалянскі замак
Смалянскі замак
Commons-logo.svg Смалянскі замак на Вікісховішчы

Смалянскі замак (таксама Белы Ковель або Малы Ковель) — помнік архітэктуры XVII ст. у Смалянах. Знаходзіцца на паўночна-заходняй ускраіне гістарычнага мястэчка, на правым беразе ракі Дзярноўкі. Твор архітэктуры рэнэсансу. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

У 1-й палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі зруйнавалі помнік. Да нашага часу захаваліся руіны вежы і рэшткі сьценаў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэкор замка, 1927

У 1-й чвэрці XVII ст. князь Сымон Самуэль Сангушка збудаваў у Смалянах мураваны замак. За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) замак зруйнавалі, пазьней яго аднавілі.

За часамі Вялікай Паўночнай вайны ў 1708 годзе замак атрымаў моцныя пашкоджаньні. З інвэнтароў 1739 і 1742 гадоў вынікае, што вакол замка быў роў з вадой, у пакоях стаялі белыя печы з гербам «Пагоня».

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772) пачаўся заняпад замка. У сярэдзіне XIX ст. уласьнік Смалянаў расейскі сэнатар Сямёнаў прадаў помнік на цэглу.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Муроўка замка, 1927

Займаў прастакутную ў пляне пляцоўку (100×200 м), якая на 40—60 см узвышаецца над балоцістай абалонай. Муроўка замка з буйной цэглы і невялікіх камянёў. Таўшчыня муроў ад 120 да 170 см. Памеры цэглы 8×13×29 см. Меў выгляд замкнёнага прастакутніка з унутраным дваром, кутнымі 3-яруснымі вежамі і 5-граннай 5-яруснай вежай на паўночна-ўсходняй фасаднай сьцяне. Корпус палаца быў 3-павярховым[1].

Унутраныя памяшканьні мелі скляпеністыя перакрыцьці[2]. Захаваліся дэталі вонкавага дэкору — ляпны картуш і абрамленьні аконных праёмаў, якія маюць рысы рэнэсансу. Захаваліся таксама фрагмэнты інтэр’еру — сьляды вітых усходаў, якія ішлі ўнутраным пэрымэтрам вежы, вялікая колькасьць рознага памеру нішаў на ўнутранай паверхні той жа вежы, аркавы пераход з галоўнага корпуса ў вежу, дэталі камінаў. У пачатку XVII ст. сьцены памяшканьняў упрыгожылі фрэскавай размалёўкай.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычная графіка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 601.
  2. ^ Баравы Р. Смалянскі замак // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 452.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Histvalue sign export.svg Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  212Г000139

Commons-logo.svg Смалянскі замаксховішча мультымэдыйных матэрыялаў