Нанарт
Нанарт лац. Nanart | |
Nanhart | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Nanno + Hart |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Нангарт, Ненарт, Нонарт, Нонард |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Нанарт» |
Нана́рт (Ненарт), Нанга́рт — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Нонарт (Нонард).
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нангарт, пазьней Нэнэрт (Nanhart, Nennert[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова нан- (нен-) паходзіць ад германскіх дзіцячых імёнаў або як скарот асновы -нанд- (-нант-) ад гоцкага (ana)nanthjan 'набрацца сьмеласьці, адважыцца'[3], а аснова -гард- (-гарт-, -арт-) (імёны ліцьвінаў Бэйнарт, Ленарт, Мэйнарт; германскія імёны Beynart, Lenhardt, Meinhart) — ад гоцкага hardus 'моцны, цьвёрды'[4][5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Mokiey a Nienarth Czimochowiczy (1558 год)[6]; при его милости пану Петру Нонарту старосте Гелизейскомъ, лесничемъ Ойранскомъ, будовничемъ замку Виленского… панъ Петръ Нонартъ (1 сьнежня 1595 году)[7]; Семенъ Ненартовичъ (1649 год)[8]; mieszczanie… Krzysztof Nienart (1675—1677 гады)[9]; w. jej mc panią… Nonardem (1784 год)[10]; Antoni Nienartowicz (6 лютага 1786 году)[11]; Nienart (1913 год)[12].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Крыстына Мікалаеўна Нонартаўна — расенская зямянка, якая ўпамінаецца ў 1579 годзе[13]
- Жыгімонт (Сігізмунд) Нонарт — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1586 годзе[14]
- Мікалай Нонарт і Юстына Нонартаўна — расенскія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1589 годзе[15]
Нанартовічы (Nanartowicz) — прыгонныя зь вёсак Вількішкаў і Пакальнішкаў (Троцкі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[16].
Ненартовічы (Nienartowicz) — літоўскія шляхецкія роды зь Лідзкага і Троцкага паветаў[17][18].
Нанартовічы (Nanartowicz) — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага павету[19].
Нонарты або Нонарды (Nonart, Nonard) — літоўскі шляхецкі род з Кемелішкаў[20].
Нангартовічы (Nonhartowicz) — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Сьвянцянаў[20].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Eule R. Germanische und fremde Personennamen als heutige deutsche Familiennamen // Festschrift zu dem fünfzigjährigen jubiläum des Friedrichs-realgymnasiums in Berlin. — Berlin, 1900. S. 49.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Nordhausen, 1856. S. 1148.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 171.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 61.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 123.
- ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 1. — Вильна, 1881. С. 45.
- ^ Акты, издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 10. — Вильна, 1879. С. 243—245.
- ^ Реєстр Війська Запорозького 1649 року. — К., 1995. С. 65.
- ^ Žemaičių vyskupijos vizitacija 1675—1677 m. Fontes Historiae Lituaniae. Vol. X. — Vilnius, 2011. P. 404.
- ^ Ukmergės dekanato vizitacija 1784 m. Fontes Historiae Lituaniae. Wol. VIII. — Vilnius, 2009. P. 123.
- ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 413, 419.
- ^ Parafia niemenczyńska w 1913 r., Genealogia Wileńszczyzny
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 1. ― Вильна, 1901. С. 56.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 1. ― Вильна, 1901. С. 209.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 2. ― Вильна, 1903. С. 27.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 394.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 149.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 363.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 674.
- ^ а б Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 145.