Перайсьці да зьместу

Мюнстэр (Вэстфалія)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мюнстэр
ням. Münster
Населены пункт
Сьцяг Герб
  • Кароткая назва: Mue[1]
Краіна Нямеччына
Зямля Паўночны Райн — Вэстфалія
Кіраўніцтва і ўлада
Обэрбургамістар Tilman Fuchs[d]
Геаграфія
Плошча 302,96 км²
Вышыня НУМ 60 м
Часавы пас
Каардынаты 51°58′ пн. ш. 7°38′ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 307 071 чал. (2023)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 0251[2]
Паштовы індэкс 48143–48167
Нумарны знак MS
Сайт www.muenster.de
Мюнстэр на мапе Нямеччыны
Мюнстэр
Мюнстэр
Мюнстэр

Мюнстэр (па-нямецку: Münster (Westfalen)) — горад на захадзе Нямеччыны, у зямлі Паўночны Райн — Вэстфалія. Насельніцтва на 31 сьнежня 2023 году — 307 071 чалавек. Буйны ўнівэрсытэцкі цэнтар, месцазнаходжаньне шэрагу важных судовых і адміністрацыйных установаў зямлі Паўночны Райн — Вэстфалія.

У VI стагодзьдзі на месцы сучаснага Саборнага пляцу існавала саксонскае паселішча Мімігернафорд. У 793 годзе фрыскі місіянэр Людгер заснаваў тут кляштар (па-лацінску: monasterium). Узьнікшы вакол яго горад атрымаў назву Мюнстэр, а Людгер стаў у 805 годзе першым Мюнстэрскім біскупам.

У 1170 годзе Мюнстэр атрымаў гарадзкія прывілеі. У 1358—1454 гадах у складзе Ганзы і мае важнае значэньне ў Вэстфаліі, аб чым сьведчыць, між іншым, гістарычная забудова пляцу Prinzipalmarkt (даслоўна «Галоўны рынак»). У 1648 годзе ў каталіцкім Мюнстэры і ў суседнім зь ім пратэстанцкім Аснабруку быў падпісаны Вэстфальскі мір, паклаўшы канец Трыццацігадовае вайне. У 1815—1945 гадах — сталіца прускай правінцыі Вэстфалія. Значна пацярпеў ад бамбаваньня ў час Другой сусьветнай вайны.

  • Пляц Прынцыпальмаркт з гістарычнай забудовай часоў Ганзы, у т. л. Ратуша
  • Сабор Сьвятога Паўла, заснаваны ў 805 годзе
  • Царква Сьвятога Лямбэрта (Lambertkirche), пабудаваная ў 1375 годзе
  • Унівэрсітэцкі палац (канец XVIII стагодзьдзя)
  • Музэй на вольным паветры Mühlenhof (даслоўна «Млынавы двор»)
  • Заапарк

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. ISIL- und Sigeladressen mit Koordinaten ausgestattetБэрлінская дзяржаўная бібліятэка, 2016.
  2. https://www.dastelefonbuch.de/Vorwahlen