Невярд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Niviard
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Niwo + Hardt
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Невярд»

Невярд — мужчынскае імя.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Нівярд, пазьней Нівэрт (Niviard, Niwiard[1], Niewerth) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова ніў- (неў-) (імёны ліцьвінаў Нявойст, Неўрад; германскія імёны Neosta, Niwrat) паходзіць ад гоцкага niujis 'новы'[3], а аснова -гард- (-гарт-, -арт-) (імёны ліцьвінаў Бэйнарт, Ленарт, Мэйнарт; германскія імёны Beynart, Lenhardt, Meinhart) — ад гоцкага hardus 'моцны, цьвёрды'[4][5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: boiare nasi włosci Szawelskiey… Stanisław Niewiardowicz (25 лютага 1569 году)[6].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Станіслаў Невярдовіч — шавельскі баярын, які ўпамінаецца ў 1569 годзе

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Naumann H. Altnordische Namenstudien. — Berlin, 1912. S. 55.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1162—1163.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 24.
  4. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 61.
  5. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 123.
  6. ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 24. — Вильна, 1897. С. 319.