Лоскі замак
Помнік абарончай архітэктуры | |
Лоскі замак
| |
Лоскі замак, гарадзішча
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Лоск |
Каардынаты | 54°15′44″ пн. ш. 26°26′05″ у. д. / 54.26222° пн. ш. 26.43472° у. д.Каардынаты: 54°15′44″ пн. ш. 26°26′05″ у. д. / 54.26222° пн. ш. 26.43472° у. д. |
Статус | Ахоўная зона |
Лоскі замак | |
Лоскі замак на Вікісховішчы |
Лоскі замак, мясцовая назва Замчышча, Замак[1] — помнік гісторыі і архітэктуры ў Лоску. Знаходзіцца ў паўднёвай частцы колішняга мястэчка, паміж рэкамі Казлоўкай і Верасоўкай (прытокі Бярэзіны). Існаваў у XIV—XVIII стагодзьзях. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Драўляны замак у Лоску збудавалі ў XIV ст.
У 1956 годзе замак дасьледаваў Леанід Аляксееў, у 1985 годзе — Яраслаў Зьвяруга, раскопкі праводзілі ў 1987 годзе Зянон Пазьняк і Міхась Чарняўскі, у 1988—1989 гадох Зянон Пазьняк і Генадзь Сагановіч, у 1990 годзе Генадзь Сагановіч і Юры Бохан, у 1991 годзе Юры Бохан.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Меў драўляныя фартыфікацыі ў выглядзе зрубных сьценаў-гародняў і баявых вежаў, якія стаялі на кальцавым земляным вале. Паводле інвэнтару за 1621 год, было 10 3-ярусных вежаў і 2-ярусная вежа-брама, што зачынялася варотамі і кратай-герсай. Гародні мелі зьверху баявыя галерэі з байніцамі і абламамі, накрытыя 2-схільнай гонтавай страхой. На дзядзінцы стаялі два 2-павярховыя палацы[2][3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Археалогія Беларусі: Энцыкл. У 2 т. Т. 2: К — Я. — Мн.: БелЭн,
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — ISBN 985-11-0155-9
- Бохан Ю. Мястэчкі і працэсы ўрбанізацыі на землях Беларусі ў XV—XVIII стст. / Ю. Бохан; уклад. М. Волкаў. — Менск: Беларуская навука, 2018. — 292 с : іл., 2-е выд. Мінск: Беларуская навука, 2020.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 613В000092 |