Царква Сьвятога Георгія (Лоск)
| Помнік гісторыі | |
Царква Сьвятога Георгія
| |
Царква Сьвятога Георгія
| |
| Краіна | Беларусь |
| Вёска | Лоск |
| Каардынаты | 54°16′11,80″ пн. ш. 26°26′15,40″ з. д.HGЯO |
| Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква |
| Эпархія | Маладэчанская япархія[d] |
| Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Сьвятога Георгія на мапе Беларусі Царква Сьвятога Георгія | |
Царква Сьвятога Георгія[a] — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Лоску. Знаходзіцца ў паўночнай частцы колішняга мястэчка[b]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Лоску збудавалі ў 1856 годзе.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Складаецца з прастакутнага ў пляне аб’ёму малітоўнай залі пад 2-схільным дахам і 3-яруснай шатровай званіцы (васьмярык на 2 чацьверыках). Шацёр званіцы і 2-схільны дах над алтарнай часткай завяршаюцца купаламі-цыбулінамі на гранёных барабанах. Сьцены апрацоўваюцца руставанымі кутнімі лапаткамі і аркатурнымі фрызамі, выкананымі з цэглы і атынкаванымі, якія кантрастава вылучаюцца на паліхромнай бутавай муроўцы сьценаў. Аркавыя аконныя праёмы фасадаў, уваходны партал і круглыя люкарны абрамляюцца руставанымі ліштвамі.
Унутраная прастора перакрываецца роўнай стольлю.
Царкоўны пляц атачаецца бутавай агароджай з брамай[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сучасныя здымкі
-
Агульны выгляд
-
Галоўны фасад
-
З боку апсыды
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Назва царквы прыводзіцца паводле афіцыйнага тытулу Маскоўскага патрыярхату (рас. Церковь Сьвятого Георгия, Свято-Георгиевская церковь), тым часам беларускай гістарычнай традыцыі адпавядае назва царква Сьвятога Юрыя або Юраўская царква
- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Цэнтральная, 39Б
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.