Перайсьці да зьместу

Карыбутавічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Карыбутавічы
лац. Karybutavičy
Герб Карыбутавічаў
Краіна паходжаньня Вялікае Княства Літоўскае
Першы з роду Карыбут

Карыбутавічы — літоўскі княскі род гербу Пагоня[1], нашчадкі Карыбута. Галіна Гедзімінавічаў.

Карыбода або Карыбут (Karibaudis, Korybut[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная -кар- (-кор-) (імёны ліцьвінаў Караман, Карымонт, Карыят; германскія імёны Caroman, Caromond, Cariatto) паходзіць ад гоцкага kaurus 'цяжкі, важкі'[4] або ад гоцкага[5] і бургундзкага kara 'турбота, клопат'[3], а аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) — ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[6] або ад асновы -буд- (-бод-)[7] (у старажытных тэкстах bod праз доўгае о пісалася як baud[8]). Такім парадкам, імя Карыбут азначае «цяжкі корань»[9].

Германскае паходжаньне імя Карыбут (Korybut) сьцьвердзіў этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук — ад германскага імя Hariboth (Harboth)[2], якое таксама фіксуецца ў форме Cariobaud (Cario-baud)[10][11][12]. Адзначалася гістарычнае бытаваньне імя Карыбут у Польшчы: Mathias Coributh… vicarius perpetuus in ecclesia Gneznensi (1440 год); domino… Coributh (1451 год); Koributh… Kuriboth (1495 год)[13].

  1. ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 64.
  2. ^ а б Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 7: Suplement. Rozwiązanie licznych zagadek staropolskiej antroponimii. — Kraków, 2002. S. 26.
  3. ^ а б Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 3: Die Burgunder, Schlußwort. — Berlin und Leipzig, 1936. S. 134.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  5. ^ K // Köbler G. Gotisches Wörterbuch. 4. Aufl, 2014.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
  7. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 21.
  8. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 59.
  9. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
  10. ^ Haubrichs W. Romano-germanische Hybridnamen des frühen Mittelalters nördlich der Alpen // Akkulturation. Probleme einer germanisch-romanischen Kultursynthese. — Berlin, 2004. S. S. 180.
  11. ^ Reichert H. Lexikon der altgermanischen Namen. I. — Wien, 1987. S. 170.
  12. ^ Khallieva Boiché O. Imja et Name, Aux sources de l'anthropnymie germanique, anglo-saxonne et slave. — Presses de l’université Paris-Sorbonne, 2015. P. 347.
  13. ^ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 3. — Wrocław, 1971—1973. S. 88.