Бярэзіна (басэйн Нёмана)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Бярэзіна
Заходняя Бярэзіна
Заходняя Бярэзіна
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Калыдкаў
Вусьце Нёман
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гарадзенская вобласьць і Менская вобласьць
Даўжыня 226 км
Сярэднегадавы сьцёк 30 м³/с
Плошча басэйну 4 тыс. км²
Нахіл воднай паверхні 0,8 ‰

Бярэ́зіна, Захо́дняя Бярэ́зіна — рака ў Беларусі, правы прыток Нёману. Цячэ ў Гарадзенскай і Менскай абласьцях. Даўжыня 226 км. Плошча вадазбору 4 тыс. км². Выдатак вады ў вусьці 30 м³/с. Агульны спад 172 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 .

Асноўныя прытокі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На рацэ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаецца каля вёскі Бортнікаў Маладэчанскага раёну, на вышыні 300 м па-над узроўнем мора, цячэ ў Валожынскім і Іўеўскім раёнах.

Даліна выразная, яе шырыня ў верхняй частцы 0,5—3 км, ніжэй за вёску Гародзькі 3—4 км. Абалона нізкая, асушаная, месцамі ўзгорыстая, шырыня ў вярхоўі 0,2—0,5 км, на астатніх дзялянках ад 0,3 да 3 км. Рэчышча моцназьвілістае, шырыня ракі ў вярхоўі 5—20 м, у сярэдняй і ніжняй плыні 20—35 м, паблізу вусьця да 50 м.

Найвышэйшы ўзровень разводзьдзя ў верхняй і сярэдняй плыні ў канцы сакавіка, у ніжняй — у пачатку красавіка. Замярзае ў 2-й палове сьнежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка[1].

Рэльеф[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Верхняя і сярэдняя часткі вадазбору разьмяшчаюцца на паўднёва-ўсходніх схілах Ашмянскай грады і паўночна-заходніх схілах Менскага ўзвышша, нізоўе на Нёманскай нізіне. Водападзел, зь невялікім выняткам у паўднёва-заходняй частцы, добра выяўлены, мае плыўныя абрысы, на поўначы аддзяляе басэйн ракі Вяльля, на ўсходзе — вадазборы рэчак Сьвіслач і Пціч. Агульная працягласьць водападзельнай лініі каля 310 км.

Верхняя і сярэдняя часткі вадазбору адметныя дробнаўзгорыстым рэльефам, ніжняя ўяўляе сабой плоскую забалочаную раўніну, амаль паўсюдна пакрытую ляснымі масівамі (Налібоцкая пушча).

Расьліннасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лясныя масівы займаюць 30% плошчы вадазбору, зь іх каля 8% прыходзіцца на забалочаны лес. Разьмеркаваньне лясоў нераўнамернае, найбольшая лясістась назіраецца ў ніжняй частцы вадазбору (Налібоцкая пушча). У лясох пераважаюць іглічныя пароды, часьцей за ўсё хвоя.

Гаспадарчая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мясцовае суднаходзтва ад вёскі Бакшты (за 45 км ад вусьця) — у пэрыяд высокай вады. Амаль усе прытокі Заходняй Бярэзіны каналізаваныя. У басэйне ракі каля 20 каналаў даўжынёй больш за 5 км (агульная даўжыня звыш 150 км).

На вадазборы праводзіліся мэліярацыйныя працы, у выніку якіх, на 1 студзеня 2006 году 16,1% плошчы басэйну мэліяраваныя, працягласьць адкрытай асушальнай сеткі складае 2365 км[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994.
  2. ^ Гідрамэтцэнтар Беларусі (рас.)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 83—84.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 574 с.: іл.
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год) / М-во природных ресурсов и охраны окружающей среды. — Мн., 2005. — 135 с.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1-2. — Л., 1971.