Куцяняты

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Куцяняты
трансьліт. Kucianiaty
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Валожынскі
Сельсавет: Гародзькаўскі
Насельніцтва: 85 чал.
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1772
Паштовы індэкс: 222357
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°8′42″ пн. ш. 26°25′12″ у. д. / 54.145° пн. ш. 26.42° у. д. / 54.145; 26.42Каардынаты: 54°8′42″ пн. ш. 26°25′12″ у. д. / 54.145° пн. ш. 26.42° у. д. / 54.145; 26.42
Куцяняты на мапе Беларусі ±
Куцяняты
Куцяняты
Куцяняты
Куцяняты
Куцяняты
Куцяняты

Куцяня́ты[1]вёска ў Валожынскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Гародзькаўскага сельсавету. Знаходзіцца за 13 км на паўночны захад ад Валожыну, 8 км ад чыгуначнай станцыі Валожын на лініі МаладэчнаЛіда, 86 км ад Менску.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэльеф раўнінна-ўзгорысты, на паўднёва-заходняй ускраіне цячэ рака Заходняя Бярэзіна (правы прыток р. Нёман). Транспартныя сувязі па шашы Валожын—Гародзькі, якая праходзіць празь вёску.

Пляніровачна складаецца з плаўна выгнутай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай няшчыльна, двухбакова, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Грамадзкі цэнтар і гаспадарчы сэктар адасоблены ў заходнім баку.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1897 годзе — вёска, 23 двары, у Забрэскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні.

У 1921—1939 гадах пад уладай Польскай Рэспублікі. Зь лістапада 1939 году ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 году ў Філіпіняцкім сельсавеце Валожынскага раёну Баранавіцкай вобласьці, 33 двары. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 да 5 ліпеня 1944 году пал нямецкай акупацыяй.

З 20 верасьня 1944 году ў Маладэчанскай вобласьці. 14 сьнежня 1949 годуа арганізаваны калгас «Прамень камуны», які абслугоўвала Вішнеўская МТС. З 16 ліпеня 1954 году ў Забрэскім сельсавеце. З 1956 году ў складзе калгасу «Перамога» (цэнтар — в. Філіпіняты). Разьмяшчаліся вытворчы ўчастак калгасу, фэрма буйной рагатай жывёлы, кармацэх, зернясклад, бібліятэка, дзіцячы сад, пачатковая школа, крама.

З 20 студзеня 1960 году ў Менскай вобласьці, з 25 сьнежня 1962 году ў Маладзечанскім, з 6 студзеня 1965 году ў Валожынскім раёнах. 12 лістапада 1966 году да вёскі далучана в. Ясянішкі. Да 30 кастрычніка 2009 году вёска ўваходзіла ў склад Забрэскага сельсавету[2].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1897 — 142 жыхары
  • 1904 — 157 жыхароў
  • 1908 — 169 жыхароў
  • 1921 — 168 жыхароў, 30 двароў
  • 1940 — 199 жыхароў
  • 1959 — 181 жыхар
  • 1994 — 123 жыхары, 60 гаспадарак
  • 2009 — 65 чалавек[3]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ «Об изменении административно-территориального устройства Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 (рас.)
  3. ^ Статыстыка перапісу 2009 году