Перайсьці да зьместу

Паляі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Паляі
Мэмарыяльныя крыжы
Мэмарыяльныя крыжы
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Віцебскі
Сельсавет: Варонаўскі
Насельніцтва: 133 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 212
Паштовы індэкс: 211341[1]
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 55°9′40.61″ пн. ш. 30°22′7.00″ у. д. / 55.1612806° пн. ш. 30.3686111° у. д. / 55.1612806; 30.3686111Каардынаты: 55°9′40.61″ пн. ш. 30°22′7.00″ у. д. / 55.1612806° пн. ш. 30.3686111° у. д. / 55.1612806; 30.3686111
Паляі на мапе Беларусі ±
Паляі
Паляі
Паляі
Паляі
Паляі
Паляі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Паляі́[2] — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласьці. Паляі ўваходзяць у склад Варонаўскага сельсавету.

Месца масавых расстрэлаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паміж Паляямі і вёскай Вароны разьмяшчаецца лес, у якім, паводле сьцьверджаньня мясцовых жыхароў, у 19301940-х гадох органы НКУС праводзілі масавыя расстрэлы мірных людзей. У 1980-х гадох пошукам сьлядоў забойстваў у Паляях займаўся Якаў Рыжык. Зь ягонай ініцыятывы 5 лістапада 1989 году каля вёскі зьявіўся першы крыж у памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. Пазьней ён быў заменены на шасьцімэтровы мэталёвы крыж ад праваслаўнай царквы. Крыж усталяваны за 400 м ад вёскі ў бок Віцебску каля шашы.

30 кастрычніка 2007 году ля Паляёў быў усталяваны яшчэ адзін крыж. Пасьля заканчэньня акцыі яе ўдзельнікі былі затрыманыя, пяцёра з 25 атрымалі штрафы[3]. Празь нейкі час усталяваны тады крыж зьнік.

Беларускія актывісты намагаюцца стварыць тут алею крыжоў, падобную той, якая існуе ў Курапатах, аднак рэгулярна адбываецца зьнішчэньне памятных знакаў. Пасьля таго, як 25 верасьня 2009 году стала вядома пра зьнішчэньне яшчэ некалькіх крыжоў, у міліцыю Віцебскага раёну быў накіраваны зварот з патрабаваньнем правесьці расьсьледаваньне па гэтым факце. Аднак у правядзеньні сьледзтва было адмоўлена на падставе малой сумы зьнішчанай маёмасьці, якая склала, паводле ацэнак экспэртаў, 132 тысячы 450 рублёў за крыж[4].

29 кастрычніка 2009 году на месцы былых крыжоў з ініцыятывы старшыні віцебскай абласной суполкі Партыі БНФ Кастуся Смолікава былі ўсталяваныя яшчэ 5 мэмарыяльных знакаў, за што пазьней Смолікаў быў аштрафаваны на дзьве базавыя велічыні (70 тысячаў рублёў)[5]. 2 лістапада 2009 году быў пастаўлены яшчэ адзін крыж.

  • 2010 год — 133 чалавекі
  • 1999 год — 116 чалавек

Крыніцы і заўвагі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Белпошта(недаступная спасылка)
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf)
  3. ^ Марына Паўлава (1 лістапада 2007) За адзначэньне Дня памяці продкаў у Віцебску аштрафавалі пяць чалавек. «Народныя навіны Віцебска». Праверана 5 лютага 2011 г.
  4. ^ Тацяна Ўласенка (3 лютага 2011) Віцебскія Курапаты. «Новы час». Праверана 5 лютага 2011 г.
  5. ^ Марына Паўлава (6 студзеня 2010) Канстанціна Смолікава аштрафавалі за крыжы. «Народныя навіны Віцебска». Праверана 5 лютага 2011 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]