Матэвуш Ліпскі
Матэвуш Ліпскі | |
| Род дзейнасьці | менскі біскуп |
|---|---|
| Дата нараджэньня | 21 верасьня 1770 |
| Месца нараджэньня | Магілёў |
| Дата сьмерці | 21 лістапада 1839 |
| Месца сьмерці | Менск |
| Месца пахаваньня | |
| Занятак | каталіцкі сьвятар, каталіцкі дыякан, каталіцкі біскуп |

Матэвуш Ліпскі O.S.B.M. (па-польску: Mateusz Lipski; 21 верасьня 1770, Магілёў — 21 лістапада 1839, Менск) — грэка-, а пасьля рыма-каталіцкі дзяяч, біскуп.
Уступіў у Ордэн базыльянаў, быў беларускім архідыяканам. Пасьля сьмерці Бажымоўскага прызначаны Якубам Дадэркам насуперак волі Станіслава Богуша-Сестранцэвіча дапаможным біскупам менскім. Намінаваны тытулярным біскупам Аўрэлёпальскім. 25 лютага 1831 прызначаны менскім біскупам. Час ягонага кіраваньня — час пачатку масавых рэпрэсіяў расейскага ўраду супраць каталіцкага касьцёлу, што было выклікана паўстаньнем 1830—1831. Пахаваны ў Менску ў Касьцёле Ўзвышэньня Сьвятога Крыжа на Кальварыі пад алтаром з правага боку ад уваходу, дзе пастаўлены помнік з адпаведным надпісам: Mateusz Lipski Biskup dyecezyi Mińskiej ur. 21 Wrzesnia 1770 roku um 21 Listopada 1839 roku.
| Папярэднік Якуб Ігнацы Дадэрка |
Менскія біскупы 1831-1839 |
Наступнік Адам Вайткевіч |
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Bishop Mateusz Lipski †
- Сяргей Рыбчонак. Помнікі на каталіцкіх могілках і ў касцёлах Менска (паводле звестак 1910 г.)
- Аляксандар ЕЛЬСКІ. НАРЫС ПА ГІСТОРЫІ МІНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ
