Гаўрыла Віер
Гаўрыла Віер | |
Дата нараджэньня | 6 красавіка 1890 |
---|---|
Месца нараджэньня | в. Пуцунтэй |
Дата сьмерці | 7 сакавіка 1964 |
Месца пахаваньня | |
Адукацыя | Школа таварыства заахвочваньня мастацтваў |
Месца вучобы | |
Занятак | жывапіс |
Гаўры́ла Сямё́навіч Ві́ер (6 красавіка 1890, в. Пуцунтэй, цяпер Аргеўскі раён, Малдовы — 7 сакавіка 1964) — беларускі мастак, жывапісец.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 1905 году вучыўся й працаваў у Менску ў іканапіснай майстэрні П. Курбатава, у 1910—1912 вучыўся ў Пецярбургу ў мастака С. Ягорава, скончыў там у 1916 Школу таварыства заахвочваньня мастацтваў[1]. У 1921 годзе вярнуўся ў Менск, працаваў дэкаратарам у тэатры «Чырвоная заля», выкладаў у чыгуначным тэхнікуме[1].
Пахаваны на Кальварыйскіх могілках у Менску.
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтар твораў «Малады мастак» (1923), «Старое і новае» (1927), «Суботнік» (1932), «Маладыя спартоўцы» (1934). Лепшыя творы гістарычнага жанру: «Курлоўскі расстрэл» (1924), «Лядовае пабоішча» (1938), «3 ліпеня 1944 году ў Менску» (1945); з партрэтаў — «Зьмітрок Бядуля» (1924), «Сямейны партрэт» (1927), «Кандрат Крапіва» (1938) і інш[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — ISBN 985-11-0090-0 С. 144