Харкаўскі лес
Месца масавых расстрэлаў | |
Харкаўскі лес
| |
Краіна | |
Месцазнаходжаньне | Бабініцкі сельсавет |
Ха́ркаўскі лес[1] або Магілёўская шаша́ — урочышча на паўднёва-ўсходняй ўскраіне Воршы (каля Магілёўскай шашы, цяпер Мікрараён-3), каля вёскі Панізоўе. Месца масавых расстрэлаў НКУС у 1920—30-х роках.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Назва «Харкаўскі лес» паходзіць ад суседняй вёскі Харкаўкі[2]. Другая назва — ад аўтатрасы ў кірунку Магілёва.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1920—1930-я рокі чэкісты расстрэльвалі тут сьвятароў[3][4].
Першыя спробы ўшанаваць памяць адбыліся яшчэ ў канцы 1930-х рокаў[5]. Паводле некаторых дасьледчыкаў, у 1991 року Аршанскі райвыканкам прыняў рашэньне пра ўсталяваньне мэмарыяльнага знаку на месцах масавых расстрэлаў Кабыляцкая гара і Магілёўская шаша[6][7], аднак яно дагэтуль ня выкананае[8]. Таксама, нягледзячы на звароты да ўладаў, тут не было раскопак з мэтай вызначэньня колькасьці ахвяраў[1][9].
У 2018 року месца расстрэлаў было ўшанаванае крыжам з ініцыятывы грамадзянаў[1], аднак пазьней той быў зьнішчаны[5][8].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в БС. (26 кастрычніка 2018) „Яшчэ адны аршанскія Курапаты“: пад Воршай паставілі крыж памяці ахвярам сталінізму, цяпер у Харкаўскім лесе Людзі. Радыё „Свабода“. Праверана 18 лістапада 2023 г.
- ^ Тарфянае балота ў расстрэльным лесе пад Воршай Вандроўкі. Радыё „Рацыя“. Праверана 18 лістапада 2023 г.
- ^ Літаратура і Мастацтва. 1990, 12 каст. 2015. С. 63.
- ^ Месца расстрэлаў у прыгарадным лесе ў Оршы, па Магілёўскай шашы Вытокі Праверана 18 лістапада 2023 г.
- ^ а б Улады адмовіліся ад будаўніцтва ў месцах сталінскіх расстрэлаў Грамадства. Радыё „Рацыя“. Праверана 18 лістапада 2023 г.
- ^ БС. (17 красавіка 2017) „Расстраляныя ў Воршы“. Актывісты патрабуюць ад уладаў ушанаваць месцы сталінскіх расстрэлаў Гісторыя. Радыё „Свабода“. Праверана 18 лістапада 2023 г.
- ^ Ігар Грышанаў: Удзельнічаць ва ўшанаваньні памяці забітых — вялікі гонар і адказнасьць Грамадзянскія ініцыятывы. Віцебская „Вясна“ (20 красавіка 2017). Праверана 18 лістапада 2023 г.
- ^ а б Зламаны крыж на Магілёўскай шашы і генплан Оршы Кабылякі. Расстраляныя ў Воршы Праверана 18 лістапада 2023 г.
- ^ Пакуль жывыя тыя, хто памятае Орша, грамадства. Аршанскі рэгіянальны партал (22 траўня 2017). Праверана 18 лістапада 2023 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Паліна Сцепаненка, Алесь Бяляцкі. Смяротнае пакаранне ў Беларусі. — Мн.: Праваабарончы цэнтар „Вясна“, 2015. — 534 с.