Алесь Асташонак
Алесь Асташонак лац. Aleś Astašonak | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1 чэрвеня 1954 Менск |
Памёр | 7 верасьня 2004 (50 гадоў) Кіеў |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, перакладчык |
Гады творчасьці | 1981—2004 |
Жанр | проза, п’есы, сцэнары фільмаў |
Творы на сайце Knihi.com |
Але́сь Асташо́нак (1 чэрвеня 1954, Менск, БССР — 7 верасьня 2004, Кіеў, Украіна) — беларускі літаратар, перакладчык.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыў перакладніцкі факультэт Менскага дзяржаўнага пэдагагічнага інстытуту замежных моваў у 1976 годзе. Працаваў перакладчыкам на будоўлі мэталюргічнага камбінату ў пасёлку Эль-Хаджар (Альжыр). У 1978—1979 — у савецкім войску, у 1980—1981 гг. — інспэктар дэканата па працы з замежнымі навучэнцамі і выкладчык францускай мовы Беларускага політэхнічнага інстытуту, у 1981—1982 гг. — выхавальнік у тэхнічнай вучэльні будаўнікоў № 31, у 1982—1984 гг. — рэдактар рэпэртуарна-рэдакцыйнай калегіі Ўпраўленьня тэатраў і музычных установаў Міністэрства культуры БССР, у 1984—1986 — рэдактар у Беларускай Савецкай Энцыкляпэдыі імя П.Броўкі. З 1988 г. — старшы рэдактар часопіса «Крыніца» («Родник»). Сябра СП СССР з 1986 году.
Памёр у Кіеве 7 верасьня 2004 г.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Друкуецца з 1981 году.
- «Фарбы душы» (1989) — проза
- «Іскры ўначы» (пастаўлена ў 1982, апублікавана ў 1986) — п’еса
- «Камэдыянт, ці Ўзнёсласьць сумнай надзеі» (пастаўлена ў 1984, апублікавана ў 1985) — п’еса
- сцэнар фільму «Камэдыянт» (1987)
- сцэнар фільму «Сон» (кароткамэтражны паводле ўласнага апавяданьня «Чарга», 1989; прыз Саюзу кінэматаграфістаў СССР на XIII Усесаюзным фэстывалі тэлевізійных фільмаў, 1989; першае месца ў конкурсе ў рамках Тыдня міжнароднага кіно ў Тэруэлі, 1989, Гішпанія).
Пераклады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Перакладаў з францускай, ангельскай, летувіскай моваў.
- Жорж Сімэнон. «Порт туманаў» («Сучасны замежны дэтэктыў», 1988)
- П’ер Буль. «Планета малпаў» («Замежная фантастыка», 1990),
- С. Палякова «Улюбёнец публікі» п’еса (пастаўлена ў 1985),
- В. Мярэжка. «Жаночы стол у паляўнічай зале» п’еса (пастаўлена ў 1988),
- А. Нікалаі. «Матылёчак, матылёчак…» п’еса (пастаўлена ў 1988),
- Вэркор. «Маўчанне мора» («Далягляды», 1987),
- Жорж Сімэнон. «Пад страхам сьмерці» (часопіс «Беларусь», 1988),
- Жорж Сімэнон. «Дзяўчына і бясхвостыя парсючкі» («Далягляды», 1989)
Сумесна з В. Грыгалюнасам пераклаў зь летувіскай мовы асобныя апавяданьні Б. Радзявічуса, М. Слуцкіса, С. Шальцяніса.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Асташонак Алесь // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X.