Старажоўскія могілкі
могілкі | |
Старажоўскія могілкі
| |
Старажоўскія могілкі і брама, 1920-я гг.
| |
Краіна | Беларусь |
Горад | Менск |
Каардынаты | 53°54′58″ пн. ш. 27°33′10.4″ у. д. / 53.91611° пн. ш. 27.552889° у. д.Каардынаты: 53°54′58″ пн. ш. 27°33′10.4″ у. д. / 53.91611° пн. ш. 27.552889° у. д. |
Дата скасаваньня | 1950-я |
Статус | зьнішчаныя |
Старажоўскія могілкі | |
Старажоўскія могілкі на Вікісховішчы |
Старажо́ўскія мо́гілкі (таксама Пярэ́сьпінскія) — нэкропаль, што існаваў у XVIII—XX стагодзьдзях у горадзе Менску.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У канцы XVIII стагодзьдзя, пасьля таго як Менск увайшоў у склад Расейскай імпэрыі, для яго стаў дзейнічаць указ Кацярыны II аб могілках. Цяпер хаваць памерлых у цэнтры гораду і каля храмаў можна было толькі ў асаблівых выпадках. Для могілак былі адведзеныя спэцыяльныя тэрыторыі: для праваслаўных — на Пярэсьпе (пазьней гэтая мясцовасьць пачала называцца Старажоўкай), уніятаў — на Залатой Горцы, каталікоў — на Кальварыі[1]. Першыя магілы датуюцца 1795 годам[2].
Могілкі закрылі ў 1937 годзе, але ў часе Другой сусьветнай вайны пахаваньні грамадзянскіх асобаў працягваліся. У 1943 годзе тут было праведзенае пышнае пахаваньне паліцыянта[1]. Пахаваньні адбываліся кароткі час і па вызваленьні Менску[2].
Пасьля вайны было прынятае рашэньне аб ліквідацыі могілак. Тады ж адсюль, са Старажоўкі, перанесьлі на Вайсковыя могілкі прах Івана Пуліхава. Улады аб’явілі, што рэшткі з могілак можна выпакваць для перазахаваньня. Былі сваякі памерлых, якія мелі жаданьне гэта зрабіць. Адабраныя труны складваліся ў сутарэньнях Царквы Сьвятой Марыі Магдаліны, адкуль іх пазьней вывозілі, часам у іншыя гарады. Пахаваньні сьвятароў, якія месьціліся перад царквой, былі раскапаныя рабочымі і ўскрытыя ў часе рэканструкцыі храма. Магілы, якія не былі перанесеныя, былі выраўненыя бульдозэрам. Сярод іншых, былі выраўненая магілы беларускіх дзяячоў Алеся Бурбіса і палітычнага дзяяча Сьцяпана Булата[1][3].
У 1950-я гады на месцы могілак паклалі асфальт (аўтамабільная дарога вуліцы Старажоўскай), пабудавалі кінатэатр «Спартак» (цяпер Моладзевы тэатар)[1].
Нашыя дні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Цяперака пра колішнія могілкі нагадваюць Старажоўская брама і надмагільлі, перанесеныя сюды з тэрыторыі могілак. У 1993 годзе, да 200-годзьдзя Менскае япархіі, побач з царквой быў усталяваны помнік подле бласлаўленьня мітрапаліта Менскага й Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Філярэта. На пліце помніка па-расейску напісана: «Супакой, Госпадзе, душы памерлых рабоў тваіх усіх на месцы гэтым пахаваных»[1]. У часе рэканструкцыі Моладзевага тэатру неаднаразова выкапваліся чалавечыя астанкі[2][4], 14 сьнежня 2015 году была адкапаная труна з рэшткамі вайскоўца[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д Сторожевское кладбище (рас.). minsk-old-new.com. Праверана 22 сьнежня 2015 г. Архіўная копія ад 22 сьнежня 2015 г.
- ^ а б в Моладзевы тэатр стаіць на костках. Салідарнасць (10 студзеня 2012). Праверана 22 сьнежня 2015 г. Архіўная копія ад 22 сьнежня 2015 г.
- ^ Алесь Жук Любіце паэтаў, любіце // Літаратурная Беларусь. — 2013. — № 1. — С. 3.
- ^ Фотофакт: во время реконструкции Молодежного театра в Минске обнаружены черепа (рас.). onliner.by (9 кастрычніка 2015). Праверана 22 сьнежня 2015 г. Архіўная копія ад 22 сьнежня 2015 г.
- ^ Падчас рэканструкцыі Моладзевага тэатра знойдзеная труна з целам. Наша Ніва (15 сьнежня 2015). Праверана 22 сьнежня 2015 г. Архіўная копія ад 22 сьнежня 2015 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сторожевское кладбище (рас.). minsk-old-new.com. Праверана 22 сьнежня 2015 г. Архіўная копія ад 22 сьнежня 2015 г.
|