Перайсьці да зьместу

Кабыляцкая гара

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Урочышча
Кабыляцкая гара
КраінаБеларусь
ГорадВорша
Каардынаты54°33′21″ пн. ш. 30°26′39″ у. д.HGЯO
Першае згадваньне20 верасьня 1982 (43 гады таму)
Статусмэмарыял
Кабыляцкая гара на мапе Беларусі
Кабыляцкая гара
Кабыляцкая гара
Кабыляцкая гара
Кабыляцкая гара на Вікісховішчы

Кабыля́цкая гара́ — урочышча каля вёскі Андрэеўшчына (на поўнач ад Воршы), дзе былі выяўленыя масавыя пахаваньні людзей, расстраляных НКУС у 1930—1950 гадох. Першае ў Беларусі афіцыйна прызнанае месца масавых расстрэлаў і пахаваньняў ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў[1][2]. Дакладная колькасьць загінулых невядомая, паводле розных ацэнак ад 300 да 5000 чалавек[3].

У верасьні 1982 року пры пабудове чыгуначнага адгалінавальня Ворша-Паўночная ва ўрочышчы знайшлі яму з парэшткамі целаў 50 расстраляных. Створаная камісія з прадстаўнікоў савецкіх і адміністрацыйных ворганаў (пракурор, судовы экспэрт, прадстаўнік вайскамату, міліцыя) 20 верасьня правяла агляд месца і парэштак. Пасьля апытаньня мясцовых жыхароў і правядзеньня эксгумацыі камісія выключыла магчымасьць таго, што расстрэлы зьдзейсьненыя падчас нямецкай акупацыі. У афіцыйным заключэньні камісія адзначыла:

« Як правіла, немцы праводзілі расстрэлы адкрыта, а не ў глухіх месцах, з аўтаматаў без пашкоджаньня касьцей галавы <…> Агляд месца паказаў, што пахаваньне праведзенае ў 1937—1939 гг. у глухім лясным масіве <…> усе пяцьдзясят чарапоў маюць адтуліны ад кулі ў лобнай частцы. »

Кабыляцкая гара ў Воршы — месца масавых расстрэлаў Грамадзтва. Радыё «Рацыя». Праверана 21 жніўня 2018 г.

У 1990 року на распараджэньне аршанскіх уладаў на месцы расстрэлаў мірнага насельніцтва паўстаў першы помнік ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў[2]. У 1994 годзе аршанскія ўлады ўсталявалі валун з чырвонага дняпроўскага граніту і шыльду з цытатай зь вершу Ганны Ахматавай: «Хотелось бы всех поимённо назвать, да отняли список и негде узнать». Пазьней шыльда была скрадзеная[4]. Зь сярэдзіны 1990-х падтрымкай мэмарыялу займаюцца грамадзкія актывісты.

  1. Кабыляцкая гара ў Воршы — месца масавых расстрэлаў Грамадзтва. Радыё «Рацыя». Праверана 21 жніўня 2018 г.
  2. 1 2 БС. (20 жніўня 2018) 95-гадовая дачка стваральніцы арнамэнту на дзяржаўным сьцягу наведала помнік рэпрэсаванаму бацьку Людзі. Радыё «Свабода». Праверана 21 жніўня 2018 г.
  3. Дзяды на Кабыляцкай гары пад Воршай Людзі. Радыё «Свабода» (2 лістапада 2014). Праверана 21 жніўня 2018 г.
  4. У Воршы на Дзяды згадалі ахвяраў сталінскіх рэпрэсій Людзі. Радыё «Свабода» (2 лістапада 2013). Праверана 21 жніўня 2018 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]