Перайсьці да зьместу

Біржы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Біржай»)
Біржы
лет. Biržai
Біржы
Герб Біржаў
Першыя згадкі: 1455
Горад з: 1589
Краіна: Летува
Павет: Панявескі
Плошча: 16,4 км²
Вышыня: 53 м н. у. м.
Насельніцтва (2017)
колькасьць: 10 954 чал.
шчыльнасьць: 667,93 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Паштовы індэкс: LT-41001
Геаграфічныя каардынаты: 56°12′0″ пн. ш. 24°45′0″ у. д. / 56.2° пн. ш. 24.75° у. д. / 56.2; 24.75Каардынаты: 56°12′0″ пн. ш. 24°45′0″ у. д. / 56.2° пн. ш. 24.75° у. д. / 56.2; 24.75
Біржы на мапе Летувы
Біржы
Біржы
Біржы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.birzai.lt/

Бі́ржы (лет. Biržai) — горад у Летуве, пры сутоках рэк Апашчы і Аглуюны ў возеры Шырвена. Адміністрацыйны цэнтар Біржаўскага раёну Панявескага павету. Насельніцтва гораду на 2017 год — 10 954 чалавек. Знаходзяцца за 201 км на поўнач ад Вільні, недалёка ад мяжы з Латвіяй. Чыгункай (з 1938 году) злучаюцца з Панявежам.

Біржы — магдэбурскае места гістарычнай Жамойці, якое ў 2003 годзе абвясьцілі часткай афіцыйнага летувіскага этнаграфічнага рэгіёну «Аўкштайція».

Біржы, XIX ст. Малюнак Н. Орды

Упершыню Біржы ўпамінаюцца ў 1455 годзе, калі вялікі князь Казімер падараваў іх свайму сакратару Рыгору Фрыдконсу. Фрыдконс памёр бязьдзетным і Біржы перайшлі да Радзівілаў. У валоданьні Радзівілаў яны знаходзіліся з 1492 году да сьмерці Багуслава Радзівіла ў 1669 годзе, калі перайшлі ў нямецкую ўласнасьць як прыданае дачкі Багуслава. У 1589 годзе Біржы атрымалі Магдэбурскае права.

За часамі Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) Біржы значна пацярпелі. У 1701 годзе тут склалі дамову паміж маскоўскім гаспадаром Пятром І і гаспадаром Рэчы Паспалітай Аўгустам Моцным аб супольных дзеяньнях супраць швэдаў.

У другой палове XVIII стагодзьдзя места вярнулася ў валоданьні Радзівілаў. Біржы атрымалі разьвіцьцё дзякуючы таму, што яны знаходзіліся на гандлёвым шляху Рыга — Вільня.

Па падзелах Рэчы Паспалітай Біржы перайшлі да Тышкевічаў. Паводле сьпісу ўраднікаў-базылянаў Віленскай уніяцкай мітрапаліцкай япархіі за 1815 год, навучэнец Біржанскай вучэльні прылічваўся да «жамойцкай нацыі»[1]. Беларускі пісьменьнік і перакладнік Вінцэсь Каратынскі (1831—1891) у сваім нарысе пра Яўстаха Тышкевіча (1873 год) зазначаў, што той «пераехаў на сталае месца жыхарства ў мястэчка Біржы, у маяратны маёнтак свайго сваяка Міхала Тышкевіча, графа на Жмудзі», дзе «пачаў вучыцца па-жмудзінску зьбіраць народныя паданьні, песьні і прымаўкі»[2].

З 1950 году Біржы — раённы цэнтар Летувіскай ССР.

  1. ^ Описание документов архива западнорусских униатских митрополитов. Т. 2. — СПб., 1907. С. 701.
  2. ^ Вінцэнт Каратынскі. Творы. — Менск, 1981. С. 138.