Панявескі павет
| Панявескі павет | |
| Panevėžio Apskritis | |
Сьцяг | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Летува |
| Статус | павет |
| Адміністрацыйны цэнтар | Панявеж |
| Улучае | 6 раёнаў |
| Найбуйнейшыя гарады | Панявеж, Ракішкі, Біржы, Посваль |
| Дата ўтварэньня | 19 ліпеня 2004 году |
| Кіраўнік | Віктар Трафімаў |
| Афіцыйныя мовы | летувіская |
| Насельніцтва (2004) | 295 161 (5-е месца) |
| Шчыльнасьць | 37,5 чал./км² |
| Плошча | 7881 км² (4-е месца) |
| Месцазнаходжаньне Панявескага павету | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC+2 |
| Код ISO 3166-2 | LT-PN |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Паняве́скі павет (па-летувіску: Panevėžio apskritis) — адзін зь дзесяці летувіскіх паветаў. Сталіцай зьяўляецца горад Панявеж. Мяжуе з Латвіяй, а таксама з Шавельскім, Ковенскім, Віленскім і Ўцянскім паветамі. Панявескі павет знаходзіцца ў паўночнай частцы краіны, мае плошчу 7881 км² (зь якой 61,2% займаюць сельскагаспадарчыя землі, 26,8% — лясы, 2,6% — гарады і паселішчы, 2,5% — рэкі і азёры, 1,8 — прамысловасьць, 5,1% — іншае), і 292 376 чалавек насельніцтва.
Адміністрацыйны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Павет дзеліцца на 6 раёнаў:
- Біржаўскі раён (сталіца Біржы)
- Купішкаўскі раён (Купішкі)
- Панявескі раён (горад Панявеж)
- Панявескі раён (сталіца Панявеж)
- Посвальскі раён (сталіца Посваль)
- Ракішкаўскі раён (сталіца Ракішкі)
Гарады
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У павеце знаходзіцца 11 гарадоў, самымі вялікімі зь якіх зьяўляюцца:
Прамысловасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прыбытак Панявескага павету складае каля 3,4 млрд літаў. Сярэдні заробак на кожнага жыхара складае каля 10,6 тыс. літаў (2,6 тыс. даляраў). Павет выпускае каля 7% прамысловай прадукцыі краіны. 105 вытворчых прадпрыемстваў павету даюць працу 17 тыс. чалавекам. У 2000 годзе прамысловыя прадпрыемствы павету выпусьцілі прадукцыі на 1,76 млрд літаў.

