Біюцішкі
| Біюцішкі лац. Bijuciški | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гарадзенская |
| Раён | Ашмянскі |
| Сельсавет | Барунскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°17′58,10″ пн. ш. 26°06′01,30″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць |
|
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1593 |
| Паштовы індэкс | 231123 |
| СААТА | 4249804011 |
| Нумарны знак | 4 |
| Біюцішкі на мапе Беларусі ± Біюцішкі | |
Бію́цішкі[1] — вёска ў Беларусі, у міжрэччы Альшанкі і Панаркі. Уваходзяць у склад Барунскага сельсавету Ашмянскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1663 г. згадваецца ў складзе Ашмянскага павету ВКЛ[2].
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, імя Біят цалкам адпавядае германскаму імю Byatt (Bietto)[3].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[4], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[5]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[6].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
- ↑ LVIA, f. SA, b. 2
- ↑ Schmittlein R. Noms de personnes germaniques peu connus dans le Libro di Montaperti // Revue internationale d’onomastique. Nr. 1, 1960. P. 44.
- ↑ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ↑ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.