Бянюны
Выгляд
Бянюны | |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Ашмянскі |
Сельсавет: | Барунскі |
Часавы пас: • летні час: |
UTC+2 UTC+3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°13′59.9″ пн. ш. 26°10′0.5″ у. д. / 54.233306° пн. ш. 26.166806° у. д.Каардынаты: 54°13′59.9″ пн. ш. 26°10′0.5″ у. д. / 54.233306° пн. ш. 26.166806° у. д. |
Бянюны на мапе Беларусі Бянюны |
Бяню́ны[1] — вёска ў Ашмянскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у Барунскі сельсавет. Першыя узгадкі пра вёску адносяцца да пачатку XVI стагоддзя. З 1618 году маёнтак пераходзіць ва ўладараньне Ліпінскіх, потым да Сабалеўскіх. А ў 1809 годзе маёнтак набывае Ёзаф Карчэўскі (1781–1835). Карчэўскія валодалі Бянюнамі да 1939 году, калі маёнтак адабралі ва ўнука Ёзафа Генрыка Карчэўскага (1869–1943). Сын Генрыка Карчэўскага Гедэон у 1939 годзе быў войтам і быў арыштаваны НКВД, а 22 чэрвеня 1941 г. забіты ў ашмянскай турме.
Да сёньня захаваўся панскі дом і рэшткі млына.
Каля вёскі захаваліся нямецкі дот і камандны пункт з часоў Першай сусьветнай вайны.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)