Эйна
Выгляд
Эйна лац. Ejna | |
Eino | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Ейна |
Зьвязаныя імёны | Эйнік, Эйнар |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Эйна» |
Эйна (Ейна) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Эгіна, Эйна або Айна (Egino, Eino, Aino) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -эйх- (-эй-) / эйн- (айн-) адпавядае аснове ег- (аг-, ек-) / егін- (агін-) (утварылася ў выніку пераходу g' > j[2]) і паходзіць ад гоцкага agi 'лязо, булат, меч'[3].
У Прусіі бытавалі імёны Aine / Eynne (1399 год)[4], Aynike / Eynike[a] (1419 год)[4], Aynnewald[b][4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Jeiniewczizna (22 чэрвеня 1463 году)[7].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Эйны (Ejno) — прыгонныя зь вёсак Куцькаў і Фалевічаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[8].
На гістарычнай Ашмяншчыне існуе вёска Ейны.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 37.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 39.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
- ^ а б в Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 11, 27.
- ^ Heintze A. Die deutschen Familien-Namen, geschichtlich, geographisch, sprachlich. — Halle, 1903. S. 97.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 40.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 278.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 64.