Лукаш Калюга
| Лукаш Калюга | |
| Канстанцін Пятровіч Вашына | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Імя пры нараджэньні | Канстанцін Пятровіч Вашына |
| Псэўданімы | Лукаш Калюга, Кастусь Палявецкі |
| Нарадзіўся | |
| Памёр | |
| Пахаваны | невядома |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | пісьменьнік |
| Гады творчасьці | 1927—1935 |
| Кірунак | рэалізм |
| Творы на сайце Knihi.com | |
Лука́ш Калю́га, сапр. Канстанцін Пятровіч Вашына (17 (27) верасьня 1909, в. Скварцы, Койданаўская воласьць, Менскі павет, Менская губэрня, Расейская імпэрыя — 5 кастрычніка 1937, м. Чалябінск, РСФСР, СССР.) — беларускі пісьменьнік.
У 1931 скончыў Беларускі пэдагагічны тэхнікум, уваходзіў у літаратурнае згуртаваньне «Узвышша». Пачаў публікаваць аповесьці і апавяданьні з 1927. У лютым 1933 арыштаваны і асуджаны на 5 гадоў пазбаўленьня волі (пакараньне адменена на высылку), сасланы ў места Ірбіт (цяпер Краснаярскі край). Другі раз арыштаваны ў лістападзе 1935 у Ірбіце, асуджаны да 5 гадоў папраўча-працоўнага лягеру. Месца адбываньня пакараньня невядомае. 2 кастрычніка 1937 асуджаны ў трэйці раз. Растраляны 5 кастрычніка 1937 у Чалябінску (РСФСР). Рэабілітаваны ў 1956 годзе.
У 1974 выйшаў яго зборнік апавяданьняў і аповесьцяў «Ні госьць ні гаспадар».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- КАЛЮГА Лукаш // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
- Калюга Лукаш (Канстанцін Пятровіч Вашына). // Памяць. Гісторыка-дакумэнтальная хроніка Дзяржынскага раёну. Менск. 2004. С. 618.
- Калюга Лукаш (Канстанцін Пятровіч Вашына). // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск. 2004. С. 618.
- Чыгрын І. П. Калюга Лукаш. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 5. Мінск. 1995. С. 121.
- Барташэвіч М. П. Калюга Лукаш (бібліяграфія). // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 5. Мінск. 1995. С. 205—207.
- Леанід Маракоў. «Лукаш Калюга». // «Біяграфіі». — Менск: 2012.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |