Перайсьці да зьместу

Студэнцкая думка (Вільня)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Студэнская Думка»)
Студэнцкая Думка
Студэнцкая Думка 1925, №5
Тэматыка Часопіс беларускага студэнцтва
Краіна Польшча Польшча
Выдавец Беларускі Студэнцкі Саюз
Дата заснаваньня 1924
Дата закрыцьця 1935
Мова беларуская

Студэ́нская ду́мка — грамадзка-палітычны, навуковы і літаратурны часопіс Беларускага студэнцкага саюзу. Выходзіў у Вільні ў 1924—1926, 1928—1931 і 1935 роках. Пабачыла сьвет 15 нумароў, зь якіх №2(3) сканфіскаваны польскімі ўладамі. Сярэдні аб’ём выданьня — 30 старонак.

Рэдактары-выдаўцы: А. Зянюк, І. Гагалінскі, Я. Шутовіч, М. Шкялёнак, С. Станкевіч, М. Якімец. Часопіс імкнуўся прадстаўляць «агульны ідэйны кірунак адраджэнскай беларускай моладзі». Зьмяшчаў хроніку найважнейшых падзей грамадзка-палітычнага і нацыянальна-культурнага жыцьця ў Заходняй Беларусі, БССР, Чэхаславаччыне, Латвіі, падрабязна асьвятляў дзейнасьць саюзу, зьмяшчаў паведамленьні аб працы Таварыства прыяцеляў беларусаведы, пра ўдзел вучняў Віленскай беларускай гімназіі ў нацыянальна-вызваленчай барацьбе. Шмат увагі аддаваў Аб’яднаньню беларускіх студэнцкіх арганізацый у Празе, гісторыі беларускага студэнцкага руху, зьберажэньню і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. Узьнімаў праблемы філязофіі, культуралёгіі і паліталёгіі, нацыянальна-культурнага адраджэньня, псыхалёгіі. Зьмяшчаў літаратуразнаўчыя і навуковыя працы, лекцыі, успаміны, паэтычныя творы, запісы вуснай народнай творчасьці, апавяданьні, рэпрадукцыі карцін.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]