Сельвін
| Сельвін лац. Sielvin | |
| Selwin | |
| Паходжаньне | |
|---|---|
| Мова(-ы) | германскія |
| Утворанае ад | Сала (імя) + Wino |
| Іншыя формы | |
| Варыянт(ы) | Шалавін |
| Зьвязаныя артыкулы | |
| якія пачынаюцца з «Сельвін» | |
Сельвін (Шалавін) — мужчынскае імя.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Салавін або Селевін, пазьней Сэлвін (Salawins, Selewine[1], Seleuuin[2], Selwin[3]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -сал- (-салв-) (імёны ліцьвінаў Салейка, Салкірд, Саламан; германскія імёны Saleco, Salgerðr, Salaman) паходзіць ад стараверхненямецкага sal 'заля, пакой' або германскага salwa 'цёмны, чорны'[5], а аснова -він- (імёны ліцьвінаў Бутвін, Монтвін, Радавін; германскія імёны Butwin, Mondawin, Radowin) — ад гоцкага wins 'сябар'[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Selwyn (23 красавіка 1398 году)[7]; людеи нашых путных в Полоцком повете, на имя Гридка и его братьи Шоловиничовъ (21 чэрвеня 1506 году)[8].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сельвін — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1398 годзе
На 1910 год існаваў засьценак Сальвінаўка (Сальвіноўка) у Сеньненскім павеце Магілёўскай губэрні[9].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Searle W. G. Onomasticon anglo-saxonicum. — Cambrigde, 1897. P. 414.
- ↑ Barber H. British Family Names: Their Origin and Meaning, with Lists of Scandinavian, Frisian, Anglo-Saxon and Norman Names. — Longon, 1894. P. 48.
- ↑ Harrison H. Surnames of the United Kingdom: A Concise Etymological Dictionary. Vol. 2. — London, 1918. P. 147.
- ↑ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 3: Die Burgunder, Schlußwort. — Berlin und Leipzig, 1936. S. 45.
- ↑ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 216.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ↑ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 54.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 5 (1427—1506). — Vilnius, 2014. P. 382—383.
- ↑ Список населенных мест Могилевской губернии. — Могилев, 1910. С. 178.