Аляксей Пяткевіч
Аляксей Пяткевіч | |
Дата нараджэньня | 30 сакавіка 1931 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 11 сакавіка 2022 (90 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | пэдагог, літаратуразнаўца, літаратурны крытык, краязнаўца, літаратар |
Навуковая сфэра | літаратуразнаўства[1], краязнаўства, літаратурная крытыка[1] і рэгіяналістыка[d][1] |
Месца працы | |
Сябра ў | ТБМ і Саюз пісьменьнікаў СССР |
Навуковая ступень | кандыдат філялягічных навук[d] |
Аляксе́й Міха́йлавіч Пятке́віч (нар. 30 сакавіка 1931, в. Новы Сьвержань, Стаўпецкі павет, Наваградзкае ваяводзтва, Польская Рэспубліка) — беларускі літаратуразнавец, краязнавец. Кандыдат філялягічных навук (1963), прафэсар (1994).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 30 сакавіка 1931 году ў в. Новы Сьвержань Стаўпецкага павету Наваградзкага ваяводзтва Польскай Рэспублікі ў сям’і рабочага. У 1954 годзе скончыў аддзяленьне беларускай мовы і літаратуры філялягічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, у 1957 годзе — аьсьпірантуру пры катэдры беларускай літаратуры ўнівэрсытэту. Працаваў у Гарадзенскім пэдагагічным інстытуце імя Янкі Купалы: у 1968—1974 гадох — загадчыкам катэдры, затым дацэнтам), з 1978 году — дацэнтам катэдры беларускай літаратуры, з 1990 году — дацэнтам катэдры беларускай культуры.
Ганаровы сябра Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў (2006). Сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў з 1971 году[2], сябра Міжнароднага купалаўскага Фонду (1997). Узнагароджаны дзяржаўнымі мэдалямі.
Старшыня Гарадзенскай арганізацыі «Ветэраны Адраджэньня» (2004—2014). Старшыня Гарадзенскай гарадзкой арганізацыі «Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны» (1989—2001 і з 2005). Вёў на Гарадзенскай абласной студыі тэлебачаньня штомесячную перадачу «Кнігарня» (1973—1974 і 1976—1989).
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выступае ў галіне крытыкі і літаратуразнаўства з 1958 году. Артыкулы, гісторыка-літаратурныя і краязнаўчыя дасьледаваньні, рэцэнзіі друкаваліся ў альманахах, навуковых зборніках, энцыкляпэдычных выданьнях, пэрыядычным друку. Выдаў кнігу «Сюжэт. Кампазыцыя. Характар: Аб прозе Кузьмы Чорнага» (1981). Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (1969), «Гісторыі беларускай літаратуры. XIX — пачатак XX ст.» (1981).
Аўтар 527 літаратурна-крытычных і культуралягічных працаў, у тым ліку 16 кніг. Друкаваўся ў часопісах «Полымя», «Маладосьць», «Крыніца», «Роднае слова», «Дзеяслоў», «Arche», «Bialoruskie Zeszyty Historyczne», газэтах «Літаратура і мастацтва», «Літаратурная Беларусь», «Культура», «Звязда», «Настаўніцкая газэта», «Народная воля», «Наша Ніва», «Гродзенская праўда» і іншых, энцыкляпэдыях, навуковых зборніках. Падрыхтаваў як навуковы кіраўнік асьпірантаў трох кандыдатаў навук.
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Наднёманскія былі. Менск, «Беларусь». 1968 (у сааўтарстве).
- Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Том 2. Менск, «Навука і тэхніка». 1969 (у сааўтарстве).
- Сюжэт. Кампазіцыя. Характар. Аб прозе К.Чорнага. Менск, «Мастацкая літаратура», 1981.
- Гісторыя беларускай літаратуры. ХIХ — пач. ХХ стагоддзя. Менск, «Вышэйшая школа». 1981 (у сааўтарстве).
- Пісьменнікі прынёманскага краю. Горадня, Таварыства аматараў кнігі. 1986.
- Zblizenia. Portrety bialostockich pisarzy. Cz 11. Bialystok. 1995 (у сааўтарстве).
- Літаратурная Гродзеншчына. Мясціны. Людзі. Кнігі. Менск, «Бацькаўшчына». 1996.
- Гісторыя беларускай літаратуры. ХIХ — пач. ХХ стагоддзя. Выданне 2-е, дапрацаванае і дапоўненае. Менск, «Вышэйшая школа». 1998 (у сааўт.).
- Людзі культуры з Гродзеншчыны. Даведнік. Горадня. ГрДУ. 2000.
- Маршруты кніжнага слова: з гісторыі кнігі, друку на Гродзеншчыне. Варшава. «Ідее». 2002.
- Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. Том 4. Кніга 2. Менск, «Навука і тэхніка». 2003 (у сааўтарстве).
- Старонкі спадчыны. Культурнае памежжа Гродзеншчыны: працэсы, з’явы, асобы. Менск, «Беларускі кнігазбор». 2006.
- Матыўная прастора беларускай літаратуры. Горадня, ГрДУ. 2009 (у сааўтарстве).
- Музычна-тэатральная культура Беларусі (Х-ХVIII стст.). Дапаможнік. Горадня, ГрДУ. 2010, выданне 2-е, 2011.
- Слова і кніга Прынёмання. Зборнік навуковых артыкулаў. Горадня, «ЮрСаПрынт», 2016.
- Аўтографы — разам. Гродна, «ЮрСаПрынт». 2018.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Pjatkevìč, Aljaksej Mìchajlavìč // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Пяткевіч Аляксей Міхайлавіч — Саюз беларускіх пісьменнікаў
- Нарадзіліся 30 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1931 годзе
- Нарадзіліся ў Польскай рэспубліцы (1918—1939)
- Памерлі 11 сакавіка
- Памерлі ў 2022 годзе
- Памерлі ў Горадні
- Выпускнікі філялягічнага факультэту БДУ
- Выкладчыкі Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Кандыдаты філялягічных навук
- Беларускія літаратуразнаўцы
- Сябры Таварыства беларускай мовы