Наш Шлях (часопіс)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Новы Шлях (Вільня)»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Наш Шлях
Тэматыка Часопіс беларускага студэнцтва
Мова Беларуская
Галоўны рэдактар Браніслаў Туронак
Выдавец Беларускі Студэнцкі Саюз
Краіна Польшча
Дата заснаваньня сакавік 1922

«Наш Шлях» (1922—1923) — грамадзка-навуковы і літаратурны часопіс Беларускага Студэнцкага Саюзу, выходзіў у Вільні з сакавіка 1922 да восені 1923 на беларускай мове. Пабачылі сьвет 3 нумары. Галоўным рэдактарам і выдаўцоў быў Браніслаў Туронак.

Галоўная мэта выданьня — больш глыбокае пазнаньне Беларусі, адраджэньне нацыянальнай сьвядомасьці, змаганьне за дзяржаўную незалежнасьць. Апублікаваныя артыкулы А. Луцкевіча «Вялікае сьвята», «Студэнцкая моладзь у беларускім руху», канспэкт ягонай лекцыі «Разьвіцьцё палітычнай думкі ў Беларусі». Ідэйныя пошукі моладзі адлюстраваныя ў артыкуле «Шляхі беларускай студэнцкай моладзі» М. Крывічонка, «Наш шлях», «Аб нашым месіянізьме» С. Радзіміча (верагодна абодва псэўданімы Б. Туронка). Актуальнасьцю, творчым пошукам вылучаліся артыкулы і нарысы Ф. Маркотнага (Ф. Пяткевіча), М. М. (М. Марцінчыка). Інфармаваў пра культурна-асьветную працу студэнтаў-беларусаў Віленскага ўнівэрсытэту, друкаваў хроніку з жыцьця беларускіх студэнтаў у Маскве, Менску, Празе, паведамляў пра лёс беларускай асьветы ў Латвіі. Зьмяшчаў вершы Н. Арсеньневай, З. Верас, І. Дварчаніна, Г. Леўчыка, апавяданьні Л. Леўскага, А. Пакуцкага і інш.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]