Сьпіс урадаў БНР

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Урад БНР»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Гэта сьпіс прэм’ераў Беларускае Народнае Рэспублікі ад моманту ейнага ўтварэньня (9 сакавіка 1918) да ліквідацыі апошняга ўраду.

# Выява Імя Тэрмін паўнамоцтваў Дзейны кіраўнік дзяржавы
Пачатак Заканчэньне
Сьцяг краіны або тэрыторыі Народны сакратарыят
1 Язэп Варонка 21 лютага 1918 14 траўня 1918[1] Ян Серада
2 Раман Скірмунт 9 ліпеня 1918 20 ліпеня 1918 Язэп Лёсік
3 Ян Серада 22 ліпеня 1918 20 лістапада 1918
Сьцяг краіны або тэрыторыі Рада народных міністраў
1 Антон Луцкевіч 20 лістапада 1918 12 сьнежня 1919[2] Язэп Лёсік
2 Вацлаў Ластоўскі 13 сьнежня 1919 20 траўня 1922 Пётра Крэчэўскі
3 Пётра Крэчэўскі[3] 11 кастрычніка 1922 20 красавіка 1923
4 Аляксандар Цьвікевіч 23 жніўня 1923 15 кастрычніка 1925[4]
5 Аўген Калубовіч сакавік 1946 21 чэрвеня 1948 Мікола Абрамчык
6 (11 паводле ўласнай нумэрацыі[5]) Вітаўт Тумаш 21 чэрвеня 1948[5] 2 жніўня 1948 Мікола Абрамчык
7 Аўген Калубовіч 15 жніўня 1948 1953 Мікола Абрамчык

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Да 9 сакавіка 1918 г. — старшыня Народнага сакратарыяту Беларусі; 14.05-9.07.1918 выконваў абавязкі прэм’ера
  2. ^ 12.12.1919 у Радзе БНР адбыўся раскол, у выніку якога ўтварыліся дзьве рады — Народная і Найвышэйшая. Да 28 лютага 1920 г. Луцкевіч працягваў лічыцца прэм’ерам Найвышэйшай Рады
  3. ^ Старшыня Дзяржаўнай калегіі БНР
  4. ^ У 1925—1946 гг. Рада міністраў БНР не фармавалася, але ейным старшынём фармальна лічыліся старшыні Рады БНР — Пётра Крэчэўскі (1925—1928) і Васіль Захарка (1928—1943)
  5. ^ а б Рада БНР (1947-1970): Падзеі, дакументы, асобы. / Н. Гардзіенка, Л. Юрэвіч. - Мінск: Кнігазбор, 2013 - с. 403