Жацераўка
Выгляд
| Жацераўка | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Выток | каля в. Возерскага |
| Вусьце | Нёман |
| Краіны басэйну | Беларусь |
| Даўжыня | 22 км |
Жацераўка — рака ў Беларусі, левы прыток Нёману. Цячэ ў Карэліцкім раёне Гарадзенскай вобласьці і Стаўпецкім раёне Менскай вобласьці. Даўжыня 22 км. Плошча вадазбору 91 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8‰[1].
Асноўны прыток — ручай Рудаўка (правы). На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Новы Сьвержань.
Пачынаецца каля вёскі Возерскага Карэліцкага раёну, упадае ў Нёман каля вёскі Новага Сьвержаню Стаўпецкага раёну. Рэчышча каналізаванае.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 2: Гатня ― Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. С. 281.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 2: Гатня ― Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 520 с.