Перайсьці да зьместу

Вішнявецкі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вішнявецкі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Гавязна
Дата ўтварэньня 27 кастрычніка 1964
Насельніцтва
Мэдыя-зьвесткі
Тэлефонны код +375 1717
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Вішняве́цкі сельсаветадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Стаўпецкага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Гавязна. Разьмешчаны ў паўднёвай частцы раёну.

12 кастрычніка 1940 году створаны Гавязьнянскі сельсавет у складзе Стаўпецкага раёну Баранавіцкай вобласьці.

27 кастрычніка 1964 году сельсавет перайменаваны ў Вішнявецкі.

28 траўня 2013 году сельсавету перададзеныя вёскі Горкі, Жацерава, Раёўшчына, Савоні, якія ўваходзілі ў склад ліквідаванага Варацішчанскага сельсавету[2].