Перайсьці да зьместу

Мікола Шчорс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мікола Шчорс
Мікола Шчорс, мастак Анатоль Крывенка, 1995
Мікола Шчорс, мастак Анатоль Крывенка, 1995
Сьцяг Беларусі Старшыня Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі
1951 — 1955
Папярэднік: не было
Старшыня Беларускага праваслаўнага аб’яднаньня
1946 — 1947
Сьцяг Беларусі Старшыня Беларускага нацыянальнага цэнтру
19 чэрвеня 1941 — ліпень 1941
Сьцяг Беларусі Старшыня Беларускага студэнцкага саюзу
1935 — 1937
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1913
Новы Сьвержань, Стаўпецкі раён
Памёр: 22 сьнежня 1995
Даўнт-Мора, (Флорыда), ЗША
Партыя: БККА
Адукацыя:
  • Унівэрсытэт Стэфана Баторыя[d]

Мікалай Шчорс (1913, Новы Сьвержань, Стаўпецкі раён — 22 сьнежня 1995, Даўнт-Мора, Флорыда, ЗША) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч. Доктар мэдыцыны, старшыня БККА, віцэ-прэзыдэнт Амэрыканскай асацыяцыі хірургаў.

Скончыў мэдыцынскі факультэт Віленскага ўнівэрсытэту. Старшыня Беларускага студэнцкага саюзу з 1935 па 1937 год. Зьехаў у 1939 годзе ў Варшаву. Старшыня Беларускага камітэту ў Варшаве ў 1940 годзе.

На пасяджэньні беларускага актыву ў Бэрліне 19 чэрвеня 1941 году абраны старшынём Беларускага нацыянальнага цэнтру, які разглядаўся як урад будучай Беларусі, аднак праз пару тыдняў адмовіўся ад палітычнай дзейнасьці і вярнуўся ў Варшаву.

У Нямеччыне з 1944 году. Узначальваў Беларускае праваслаўнае аб’яднаньне у 1946—1947 гадах. У 1949 годзе пераехаў у ЗША.

Адзін са стваральнікаў Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі (БККА). Старшыня БККА з 1951 па 1955 год.

Разам зь Юрыем Сабалеўскім, Міколам Паньковым, Іванам Касяком, Леанідам Галяком стварыў Камітэт незалежнай Беларусі у 1955 годзе.

Яго бацька Васіль і браты Барыс і Ігар таксама прымалі ўдзел у нацыянальным руху як на Радзіме, так і на эміграцыі[1][2].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]