Сьвержанскі замак
| Помнік абарончай архітэктуры | |
Сьвержанскі замак Сьвержанскі горад | |
| Краіна | Беларусь |
| Вёска | Новы Сьвержань |
| Каардынаты | 53°27′18″ пн. ш. 26°43′50″ у. д.HGЯO |
| Заснавальнік | Вітаўт |
| Дата заснаваньня | першая траціна XV ст. |
| Статус | Асабістая ўласнасьць (дзяржава) |
| Стан | Спыніў існаваньне. Апошняя згадка ў 1582 г. |
Сьвержанскі замак на мапе Беларусі Сьвержанскі замак | |
Сьвержанскі замак — помнік гісторыі і абарончай архітэктуры ў Сьвержані. Знаходзіўся на правым беразе ракі Нёману, насупраць мястэчка. Існаваў у XV—XVI стагодзьдзях.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Драўляны замак у Сьвержані, відаць, збудавалі ў першай траціне XV ст., калі двор належаў вялікаму князю Вітаўту. Упершыню ўпамінаецца пад 1568 годам, калі ўладальнікі прадалі частку замка і двара, па чым замкам супольна валодалі, адной часткай — Астафей Валовіч, другой часткай — Мікалай Слушка і Андрэй Урэлеўскі[1].
У 1571 годзе палову замка і мястэчка набыў Мікалай Крыштап Радзівіл «Сіротка», а ў 1578 годзе ён стаў уладальнікам усяго замка і мястэчка. Апошняя дакумэнтальная згадка пра замак датуецца 1582 годам. У XVІІ ст., відаць, спыніў сваё існаваньне[2].
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Займаў, прынамсі, два пагоркі ў найбольш высокай частцы ўрочышча, і меў дадатковую абарону ў выглядзе абалоны Нёмана. Падыход да замка застаўся толькі з паўночнага боку, дзе, відаць, існаваў перакідны мост. У другой палове XVI ст. складаўся зь дзьвюх вежаў, адна зь якіх была і брамным умацаваньнем, злучаных гароднямі. Трывалых жытловых і гаспадарчых пабудоваў не было, а сам замак знаходзіўся ў паўзруйнаваным стане[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Шаблюк В. Замак у Свержні // З глыбі вякоў. Наш край. Вып. 2, 2002. ISBN 985-08-0515-3. — С. 27—31.