Перайсьці да зьместу

Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Новы Сьвержань)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
Краіна Беларусь
Вёска Новы Сьвержань
Каардынаты 53°27′04.52″ пн. ш. 26°44′10.16″ у. д. / 53.4512556° пн. ш. 26.7361556° у. д. / 53.4512556; 26.7361556Каардынаты: 53°27′04.52″ пн. ш. 26°44′10.16″ у. д. / 53.4512556° пн. ш. 26.7361556° у. д. / 53.4512556; 26.7361556
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Менска-Магілёўская архідыяцэзія 
Архітэктурны стыль рэнэсансная архітэктура[d]
Дата заснаваньня XV ст.
Статус Ахоўная зона
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла — помнік архітэктуры XVI стагодзьдзя ў Новым Сьвержані. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычным Рынку. Твор архітэктуры рэнэсансу. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

17 кастрычніка 1588 году Мікалай Радзівіл «Сіротка» фундаваў касьцёл у Сьвержані. Відаць, як паведамляюць інвэнтары, будаваньне пачалося таго ж году. Вядома, што ў 1600 годзе касьцёл ужо дзеяў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Сьвержань апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1818 годзе ў час навальніцы моцны вецер зьнес дах і часткова пашкодзіў вежу сьвятыні. Па гэтым касьцёл адрамантавалі, асобна паставілі званіцу, якая згарэла пры пажары 1890 году. Рамонты адбываліся ў 1828 і 1856 гадох.

Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1864 годзе ўлады Расейскай імпэрыі гвалтоўна зачынілі касьцёл. Толькі ў 1901 годзе яго вярнулі каталікам.

Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі касьцёл і выкарыстоўвалі будынак у гаспадарчых мэтах. У 1988 годзе касьцёл вярнулі каталікам.

Помнік архітэктуры рэнэсансу з элемэнтамі готыкі. Гэта мураваная прастакутная ў пляне 1-нэфавая базыліка з слаба акрэсьленым трансэптам і невысокай паўкруглай алтарнай апсыдай, якая ўнутры мае складаны абрыс. З паўночнага боку асноўнага аб’ёму далучаецца пазьнейшая 3-ярусная квадратная ў пляне вежа, накрытая 4-гранным шатром з кароткім шпілем. Ніжнюю частку ўмацоўваюць контрфорсы, верхнія ярусы аздабляюцца роўнічнымі аркавымі нішамі, у другім ярусе ўпрыгожваюцца аркадай зь пілястрамі. У цэнтральных нішах кожнай грані праразаюцца паўцыркульныя праёмы. Да 1818 году вонкавыя сьцены былі неатынкаванымі. Перабудовы ў другой чвэрці ХІХ ст. зьмянілі мастацкае аблічча помніка.

Інтэр’ер зальнага тыпу. Абапал нэфа разьмяшчаюцца бакавыя капліца: Найсьвяцейшай Панны Марыі (направа) і Сьвятога Антонія (налева). У ніжнім ярусе вежы вылучаецца бабінец з разьмешчанымі над ім хорамі, якія адкрываюцца ў асноўнае памяшканьне невялікім аркавым праёмам. Сходы на хоры — у тоўшчы заходняй сьцяны. Скляпеньні цыліндрычныя з распалубкамі. У бабінцы скляпеньне апрацоўваецца дэкаратыўнымі нэрвюрамі[1].

Гістарычныя здымкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Трацэўскі У. Навасвержанскі Петрапаўлаўскі касцёл // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 363.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  612Г000620