Перайсьці да зьместу

Ігар Пушкін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ігар Пушкін
Ігар Аляксандравіч Пушкін
Дата нараджэньня 22 траўня 1964(1964-05-22) (60 гадоў) або 1964[1]
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак гісторык
Навуковая сфэра гісторыя, краязнаўства
Месца працы
Сябра ў ТБМ
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук[d]

І́гар Алякса́ндравіч Пу́шкін (нар. 22 траўня 1964 году, Ворша) — беларускі гісторык, тэлевядучы, краязнавец. Кандыдат гістарычных навук (2002), дацэнт (2005). Першы дырэктар Музэю гісторыі гораду Магілёва (1992—2001).

Скончыў Аршанскую пэдагагічную вучэльню (1983), гістарычны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага пэдагагічнага інстытуту (завочна, 1989), завочную асьпірантуру Інстытуту гісторыі НАНБ (1999). У Інстытуце гісторыі ў 2002 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю «Нацыянальныя меншасьці БССР у грамадзка-палітычным і культурным жыцьці. 1920-я гг.» (Навуковы кіраўнік: сябра-карэспандэнт НАН РБ Іван Марчанка; акадэмік НАН РБ Міхаіл Касьцюк)[2]. Дацэнт (2005).

Працаваў настаўнікам у СШ №36 г. Магілёва (1983—1985), майстар працоўнага навучаньня ПТВ №14 г. Магілёва (1985—1986), старшынём прафбюро навучэнцаў ПТВ № 14 прафкама аўтазавода імя С.Кірава (1986—1991), карэспандэнтам магілёўскай газэты «Ратуша» (1991—1992), дырэктарам музэю гісторыі Магілёву (1992—2001). З 2001 старэйшы выкладчык, дацэнт катэдры гуманітарных дысцыплін Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту харчаваньня (з 2021 г. — Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт харчовых і хімічных тэхналёгіяў).

Навуковая дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Займаецца дасьледаваньнем гісторыі і культуры Беларусі, гораду Магілёва, нацыянальных меншасьцяў Беларусі ў ХХ ст., антысавецкага ўзброенага супраціву.

Ініцыятар і арганізатар правядзеньня Міжнародных навуковых канфэрэнцыяў пад агульнай назвай «Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасьць» (1998, 2001, 2003, 2005, 2007, 2011, 2021), навуковы кіраўнік III, IV, V, VII, Х, ХІІ (2021 г.) канфэрэнцыяў. Адзін зь арганізатараў Міжнароднай навуковай канфэрэнцыі «Праблемы і перспектывы станаўленьня грамадзянскай супольнасьці» (20-21 траўня 2010, МДУХ), Міжнароднай навукова-практычнай канфэрэнцыі «Роля этнічнай, моўнай і культурнай разнастайнасьці ў сучасным грамадзтве» (29-30 траўня 2014, МДУХ), Міжнароднай навукова-практычнай канфэрэнцыі «Ад Магдэбургскага права да сучаснага самакіраваньня» (28 студзеня 2017, Магілёў), Міжнароднай навукова-практычнай канфэрэнцыі «Кадравая і антыкарупцыйная палітыка як фактары развіцця грамадзянскай супольнасці» (24-25 мая 2018, МДУХ). Адзін зь ініцыятараў аднаўленьня выданьня і сябра рэдакцыйнай рады часопісу «Магілёўская даўніна» (1993—2001).Уваходзіў у склад Беларускага гістарычнага таварыства (2002—2009).Адзін з ініцыятараў, стваральнікаў і першы дырэктар Музэю гісторыі гораду Магілёва (1992—2001). Аўтар больш за 300[3] навуковых, навукова-папулярных і вучэбна-мэтадычных публікацыяў.

Грамадзкая дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1998—2001 гг. вядучы гісторыка-пазнавальных радыёпраграмаў на «Новым радыё Магілёў». У 1999—2011 гг. стваральнік гістарычных тэлеперадач для Магілёўскага абласнога і гарадскога тэлебачаньня. У 2001—2008 гг. суаўтар і вядоўца цыклю гістарычных перадач «З гісторыяй поруч» на прыватным гарадзкім тэлеканале «2 канал. Магілёў».

Адзін зь ініцыятараў і суаўтар (разам з В.Валадзьковай) першай вучэбнай праграмы «Магілёвазнаўства» для навучальных школ гораду Магілёва. У 1995 годзе першым апрабаваў выкладаньне курсу «Магілёвазнаўства» на базе 7 клясаў у СШ № 30 (Нацыянальная гімназія).

Зьяўляўся актыўным сябрам і адным з кіраўнікоў культурна-асьветніцкай суполкі беларусаў г. Магілёва «Машэка» (1989—1999). Захапляўся аматарскім тэатрам пад кіраўніцтвам рэжысэра, заслужанага дзеяча культуры Беларусі Валянціна Ермаловіча (брат Міколы Ермаловіча).

Адзін зь арганізатараў усталяваньня ў Магілёве памятных дошак у гонар: асьветніка Георгія Каніскага (1992), друкара Сьпірыдона Собаля (1993), кіраўніка абароны г. Магілёва ў 1941 г. генэрала М. Раманава (1994), заслужанага дзеяча культуры Беларусі, тэатральнага рэжысэра Вялянціна Ермаловіча (2015).

Удзельнічаў ва ўстаноўчым зьезьдзе Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» ў 1990 годзе, быў дэлегатам пятага, шостага і сёмага зьездаў беларусаў сьвету (2009, 2013, 2017). Уваходзіў у склад арганізацыйнага камітэту па падрыхтоўцы і правядзеньні першага Міжнароднага фэстывалю духоўнай хрысьціянскай музыкі «Магутны Божа» (1993). У 1993—1995 гг. працаваў у складзе аргкамітэту па правядзеньню фэстывалю.

Сябра гарадзкой камісіі па тапаніміцы і ўшанаваньні гістарычнай і культурнай спадчыны Магілёва пры Магілёўскім гарвыканкаме (1992—2021) і архітэктурна-будаўнічага савета пры ўпраўленьні архітэктуры і градабудаўніцтва Магілёўскага гарвыканкама (2014—2020); сябра грамадзкага аб’яднаньня «Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны» (1995—2021), ГА ЗБС «Бацькаўшчына» (1990—2021).

У 2015—2016 гг. адзін з выканаўцаў грамадзкага праекту «Магдэбургскія традыцыі на Магілёўшчыне» (кіраўнік праекту У. Лапцэвіч). У 2015 г. былі праведзены круглыя сталы аб традыцыях Магдэбурскага права ў Шклове, Чавусах, Чэрыкаве, Бялынічах, Крычаве, Горках, Бабруйску. У 2016 г. былі выраблены, падараваны і ўсталяваны з удзелам грамадзкасьці і мясцовых уладаў гранітныя інфармацыйныя дошкі аб Магдэбурскім праве ў Чэрыкаве, Чавусах і Бялынічах.

Навуковыя публікацыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • «История Могилёвского еврейства. Кн. 1, Кн.2, Ч. І, ІІ, ІІІ» (2002, 2006, 2009, 2011 калектыў аўтараў)
  • «Нацыянальныя меншасці БССР у грамадска-палітычным і культурным жыцці, 20-я гады XX ст.» (манаграфія, Магілёў, 2004)
  • «История профсоюзного движения Могилёвщины» (2005, разам з А. Агеевым)
  • «Нацыянальныя супольнасці Беларусі: грамадска-палітычная і культурна-асветніцкая дзейнасць (1990—2005 гг.)» (манаграфія, Магілёў, 2007)
  • Узброены супраціў ва Усходняй Беларусі (20–30-я гады ХХ ст.). — Смаленск: Русіч, 2008. — 192 с. — 500 ас. — ISBN 5-93527-012-0
  • «Узброены супраціў ва Ўсходняй Беларусі (20—30-я гады ХХ ст.)» (Менск: Медысонт, 2009)
  • Удзел нацыянальных меншасцей у грамадска-палітычным жыцці Савецкай Беларусі (1919–1990 гг.). — Менск: БДУ, 2010. — 320 с. — 100 ас. — ISBN 978-985-476-866-3
  • «Места памяти русской истории: монография» (Варонеж, 2010, калектыў аўтараў)
  • «Политика управления этнокультурным разнообразием в Беларуси, Молдове и Украине: между советским наследием и европейскими стандартами: монография» (Вильнюс: ЕГУ, 2014, калектыў аўтараў)
  • «Нацыянальны сегмент грамадзянскай супольнасці Рэспублікі Беларусь» (манаграфія, Магілёў: МДУХ, 2015, калектыў аўтараў)
  • Фарміраванне і дзейнасць Магілёўскага Беларускага Камітэта (1917—1918): (манаграфія, Магілёў : МДУ імя А. А. Куляшова, 2017, разам з А. Агеевым)
  • Грамадзянская супольнасць і дзяржава. Станаўленне беларускага самакіравання (Магілёў:  МДУХ, 2017, разам з А. Агеевым)
  • Шляхамі БНР: Да 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі (манаграфія, Гродна, 2018, калектыў аўтараў)
  • Латвия–Беларусь: 1918–2018 : [коллективная монография] (Минск: Четыре четверти, 2018).
  • Грамадская і культурна-асветніцкая дзейнасць нацыянальных меншасцей у Беларускай ССР (1919—1991) : манаграфія (Магілёў : МДУХ, 2018)
  • История белорусской государственности. В 5 т. Т. 5. Национальная государственность на переломе эпох (вторая половина ХХ — начало ХХІ в.) / А. А. Коваленя [и др.]; отв. ред. Н. В. Смехович ; Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т истории. — Минск : Беларуская навука, 2020. — 759 с (калектыў аўтараў)
  • Кадравы патэнцыял прамысловасці ўсходніх рэгіёнаў БССР (1944—1991) : манаграфія (Магілёў : БДУТ, 2022. — 302 с, разам з А. Агеевым)

Вучэбна-метадычныя публікацыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Навукова-папулярныя і краязнаўчыя публікацыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • «Магілёўская даўніна ў пытаннях і адказах» (2-е выд., 1999, разам з А. Агеевым, І. Марзалюком)
  • «Магілёў на скрыжаванні» (2-е выд., 2000, разам з А. Агеевым)
  • «Перекрёстки Могилёвской истории» (2004, разам з А. Агеевым, Я. Клімуцём)
  • «Могилёвщина. Легенды, события, люди» (2-е выд., 2008, разам з І. Курковым)
  • Спірыдон Собаль і вытокі магілёўскага кнігадруку (Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2016, калектыў аўтараў)
  • Горад, які быў (Магілёў, 2018, калектыў аўтараў)

Узнагароды й прэміі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Памятны знак «2000 год хрысьціянству» (2000).
  • Ляўрэат прэміі «Дасягненьне» Магілёўскага гарвыканкаму ў намінацыі «навука» (2003).
  • ягонае імя ўнесена ў «Кнігу гонару горада Магілёва» (2004).
  • мэдаль «60 гадоў вызваленьня Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» (2005)
  • Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2008).
  • «Чалавек году — 2013» г. Магілёва (за дзейнасьць па захаваньні гісторыка-культурнай спадчыны)
  • Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2014).
  • Нагрудны знак Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі» (2024).
  1. ^ Puškìn, Ìhar Aljaksandravìč // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ Нацыянальныя меншасці БССР у грамадска-палітычным і культурным жыцці, 20-я гады XX ст. : Дыс…. канд. гіст. навук / Нац. акад. навук Беларусі. Ін-т гісторыі. Мінск, 2002. 145 с.
  3. ^ Пушкін І. А. // Корзенко, Г. В. Историки Беларуси в начале ХХІ столетия: биобиблиогр. справ. / Г. В. Корзенко. — Минск: Белорус. наука, 2007. — С.310
  • Пушкин И. А. // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Люди дела: Энциклопедия. — Минск: УП «Энциклопедикс», 1999. — С. 134;
  • Пушкин И. А. // Кто есть Кто Деловой мир СНГ: Энциклопедия. — Минск: УП «Энциклопедикс», 2001. — С. 170;
  • Пушкін І. А. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 6. Кн. 2. — Мінск: БелЭн, 2003. — С. 427;
  • Пушкин И. А. // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Деловой мир СНГ: Энциклопедия. — Минск: УП «Энциклопедикс», 2006. — С. 305;
  • Пушкін І. А. // Корзенко, Г. В. Историки Беларуси в начале ХХІ столетия: биобиблиогр. справ. / Г. В. Корзенко. — Минск: Белорус. наука, 2007. — С. 309—310.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]