Перайсьці да зьместу

Красоўшчына (Гарадзенская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Красоўшчына
лац. Krasoŭščyna
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Гарадзенская
Раён Івейскі
Сельсавет Івейскі
Часавы пас
Каардынаты 53°58′24″ пн. ш. 25°41′47″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 147 чал. (2009)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код
Паштовы індэкс 231342
СААТА 4229813071
Нумарны знак 4
Красоўшчына на мапе Беларусі ±
Красоўшчына
Красоўшчына
Красоўшчына
Красоўшчына
Красоўшчына
Красоўшчына

Красо́ўшчына[1]вёска ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Івейскага сельсавету[2].

У 2-й палове XIX — пачатку XX ст. фальварак у Івейскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1866 г. 6 жыхароў, уласнасьць графіні Замойскай. У 1905 г. 46 жыхароў.

У 1921 — 1939 гг. у Івейскай гміне Валожынскага, затым Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 2 двары, 4 жыхары.

3 12.10.1940 г. хутар (9 двароў, 50 жыхароў) у Драбышоўскім, затым Лукашынскім, Ліпнішкаўскім, Івейскім сельсаветах Івейскага раёну. 3 чэрвеня 1941 г. да 8.7.1944 г. пад нямецкай акупацыяй. У 1970 г. 55 жыхароў, цэнтар калгасу імя Я.Коласа. Потым у складзе калгасу імя Я.Коласа. У 1999 г. 47 двароў, 125 жыхароў. Працавалі клюб, бібліятэка, аддзяленьне сувязі, крама.

  • 1999 год — 125 чалавек, 47 двароў
  • 2009 год — 147 чалавек[3]

Інфармацыя для турыстаў

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Магіла савецкіх воінаў. У вёсцы, каля дарогі Гародня—Менск пахаваны 4 воіны, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. У 1979 г. на магіле пастаўлены помнік — скульптура жанчыны са сьцягам.
  • Помнік Якубу Коласу. Каля будынка праўленьня калгасу імя Я. Коласа ў 1975 годзе была ўсталявана скульптура Якуба Коласа.
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
  2. «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Ивьевского района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 апреля 2017 г. №245
  3. Вынікі перапісу
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.