Едкавічы
Едкавічы | |
трансьліт. Jedkavičy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Іўеўскі |
Сельсавет: | Іўеўскі |
Насельніцтва: | 38 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1595 |
Паштовы індэкс: | 231337 |
СААТА: | 4229813051 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°57′23″ пн. ш. 25°39′36″ у. д. / 53.95639° пн. ш. 25.66° у. д.Каардынаты: 53°57′23″ пн. ш. 25°39′36″ у. д. / 53.95639° пн. ш. 25.66° у. д. |
Едкавічы на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Едкавічы |
Е́дкавічы[1] — вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Іўеўскага сельсавету[2].
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 2-й палове XIX — пачатку XX ст. вёска ў Ліпнішкаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. Адносілася да маёнтку Ліпнішкі, уласнасьць Вольскіх. У 1861 г. 36 рэвіскіх душ. У 1897 г. 27 двароў, 170 жыхароў, у 1905 г. 193 жыхары, 277 дзесяцін зямлі, у 1909 г. 31 двор, 175 жыхароў.
У 1921-1939 гг. у Ліпніскай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 34 двары, 146 жыхароў.
3 12.10.1940 г. вёска (35 двароў, 180 жыхароў) у Драбышоўскім, з 16.7.1954 г. у Лукашынскім сельсаветах Іўеўскага раёну. У 1952 г. арганізаваны калгас. 3 1959 г. у Іўеўскім пасялковым, з 1962 г. у сельскім Савеце. У 1970 г. 135 жыхароў. Цяпер у калгасе імя Я.Коласа.
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 2009 год — 38 чалавек[3]
- 1999 год — 59 чалавек, 34 двароў
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
- ^ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Ивьевского района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 апреля 2017 г. №245. Сустракаецца таксама варыянт Ёдкавічы
- ^ Вынікі перапісу
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.