Зубковічы
Зубковічы лац. Zubkovičy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Івейскі |
Сельсавет: | Івейскі |
Насельніцтва: | 62 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | |
Паштовы індэкс: | 231337 |
СААТА: | 4229813056 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°57′38″ пн. ш. 25°50′55″ у. д. / 53.96056° пн. ш. 25.84861° у. д.Каардынаты: 53°57′38″ пн. ш. 25°50′55″ у. д. / 53.96056° пн. ш. 25.84861° у. д. |
± Зубковічы |
Зубко́вічы[1] — вёска ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Івейскага сельсавету[2].
Паўзь вёску праходзіць дарога Р-48.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У пачатку XVII ст. сяло Зубковічы ў складзе маёнтку Іўе Івейскай воласьці Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1634 г. 26 дымоў, 9 валок зямлі.
У XIX-пачатку XX ст. вёска ў Івейскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 99 рэвіскіх душ. Адносілася да маёнтка Іўе графіні Замойскай, у складзе Урцішкаўскага сельскага таварыства. У 1897 г. 54 двары, 360 жыхароў. У 1909 г. вёска, 60 двароў, 415 жыхароў, 304 дзесяціны зямлі.
У 1921 — 1939 гг. у Івейскай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 58 двароў, 275 жыхароў.
3 12.10.1940 г. вёска (76 двароў, 281 жыхар) у Дайлідзкім сельсавеце Івейскага раёну. Працавала хата-чытальня. 3 25.6.1941 г. да 8.7.1944 г. пад нямецкай акупацыяй. Са сьнежня 1951 г. у калгасе імя Я.Коласа, затым у калгасе «Новае жыцьце». Потым у складзе калгаса «Дайліды». У 1970 г. 266 жыхароў. У 1999 г. 48 двароў, 86 жыхароў.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2009 год — 62 чалавек[3]
- 1999 год — 86 чалавек, 48 двароў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
- ^ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Ивьевского района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 апреля 2017 г. №245
- ^ Вынікі перапісу
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.